Чыста эканамічныя паказчыкі сёння, мякка кажучы, не паказваюць на тое, што народ наш павышае свой дабрабыт. Калі толькі ў Беларусі пачынаецца чарговая «выбарчая кампанія» – галоўныя рупары рэжыму, і БТ, і “Беларусь сегодня”, і больш за сотню раённых газет (якія, сярод іншага, існуюць за грошы падаткаплатнікаў) пачынаюць залівацца салаўямі: якая ў нас, маўляў, справядлівая дзяржава, як яна клапоціцца пра народ, як яна хоча (праўда, пакуль што “хоча, ды не можа”) давесці сярэднія заробкі нашых суграмадзян то да 500 долараў, то да 1000 рублёў… Працуюць гэтыя рупары, трэба сказаць, не безвынікова: некалі нават Папа Рымскі прамовіў штосьці наконт таго, што ў Беларусі спрабуюць будаваць “сацыяльную дзяржаву”.
подробнее