Гурт «Крама» вяртаецца пасля невялікага перапынку: з новым гітарыстам, новымі песнямі, пазнавальным саўндам і моцнай праграмай. 30 красавіка ў рэстаране-піваварні «Сябры» легенда беларускага рока сыграе вялікі канцэрт з праверанымі хітамі і новымі песнямі, што прыадкрыюць таямніцу, як будзе гучаць новы альбом, які пабачыць свет ужо вельмі хутка, піша nn.
подробнее