Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

25 снежня пройдзе юбілейны «Калядны фэст»

20.12.2013 культура
25 снежня пройдзе юбілейны «Калядны фэст»

У мінскім клубе Re:public пройдзе юбілейны, пяты «Калядны фэст».

 «Калядны фэст» - гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці сярэднявечнай і фольк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасці з мінулым.

Каляды – свята сямейнае, але дадаткова яго можна адзначыць і ў коле сяброў – з гучнымі песнямі і народнымі танцамі.
Калі хочацца сапраўднай жывой энергетыкі, паслухаць жывую музыку, атрымаць шмат станоўчых эмоцый і падарункаў чакаем вас 25 снежня, на свята Божага нараджэння ў клубе Re:public.

На фестывалі традыцыйна граюць лепшыя гурты сярэднявечнага іфальклорнага накірунку, дзякуючы чаму мерапрыемства вельмі арганічна
упісваецца ў кантэкст старажытнага абрадавага свята.

У гэты вечар на сцэне выступяць гурты: СТАРЫ ОЛЬСА, ZNICH, LITVINTROLL, IRDORATH, PAWA, LITY TALER. У праграме таксама сярэднявечныя танцы з танцавальнымі калектывамі  Гістрыён і Фламея. Шмат сюрпрызаў чакае ў гэты вечар гасцей фестывалю.

Гурт Стары Ольса парадуе гарачымі танцамі, таксама можна будзе пачуць самыя танцавальныя кампазіцыі з новага альбома і хіты мінулых гадоў. Зусім нядаўна адбылася прэзентацыя новага альбома гурта “Santa Maria”.

З новым альбомам гурт ездзіць ў турне не толькі па гарадам Беларусі, але і па краінам замежжа. На фестывалі можна будзе набыць новы альбом і атрымаць аўтограф ад музыкаў.
Fantasy folk гурт Irdorath выступіць у новым абліччы. Павялічыўся склад гурта, з’явіліся 2 новыя музыкі, новыя інструманты. Але гэта не ўсе сюрпрызы, гурт падрыхтаваў тры новыя кампазіцыі на трох розных мовах. Канешне мы пачуем і любімыя хіты, але ўжо ў зусім новых
аранжыроўках.

Якія Каляды ды без галоўнай песні?

Гурт Pawa, вядомы сваімі арыгінальнымі эксперыментамі спалучэння дударскай музыкі і танцавальнай музыкі падрыхтаваў падарунак прыхільнікам свайго таленту. 2 новыя кампазіцыі “Беларуская Калядка” і “Беларуская Калыбель”. Не абыйдзецца натуральна і без ужо палюбіўшыхся публіцы старых хітоў.

Аматараў фольк-металу парадуюць сваімі выступамі гурты Znich, і Litvintroll, якія выканаюць улюблюныя хіты. Гурт Litvintroll выканае кампазіцыі з свайго новага альбома, удзельнікі гурта паабяцалі некалькі сюрпрызаў, для всаіх прыхільнікаў!

Нязменны вядучы фэсту, легендарны музыка - Зміцер Сасноўскі, лідар гурта “Стары Ольса”.

Усім, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных касьцюмах - у падарунак кампакт-дыск з беларускай музыкай ад арганізатараў.
Прыходце, каб атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрызаў.

Даведкі па тэл. 029 - 6490888

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]