Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусь сустракае расейскія танкі

10.09.2009 политика
Беларусь сустракае расейскія танкі

Запомнім гэты дзень – 9 верасня 2009 года. На усякі выпадак.

Магчыма, нічога занадта ўжо страшнага з краінай пакуль яшчэ не адбудзецца. Але не варта сумнявацца і ў тым, што дзень гэты ў найноўшую гісторыю краіны ўвойдзе. Падзея далёка не другарадная. Побач з ёю ўсе іншыя чэзнуць і адступаюць у цень. І тое, што адбылося, яшчэ не аднойчы ў жыцці кожнага тут адгукнецца.

У гэты ціхі і сонечны дзень у Беларусь увайшоў першы эшалон расійскіх салдат. І глыбока начхаць на тое, хто яны – саюзнікі, суседзі, браты. Ці як яшчэ назаве потым іх афіцыйная прапаганда. Факт застаецца фактам. Упершыню пасля абвяшчэння незалежнасці войска чужынцаў уваходзіць у нашу краіну.

І чым жа сустрэла іх гордая і незалежная Рэспубліка Беларусь? Ды ўсё тым жа – поўнай абыякавасцю да ўласнага лёсу. Напярэдадні тыя, хто пры ўладзе, настойліва пераконвалі грамадства, што нічога страшнага ўвогуле няма. Ніякі не аншлюс. Усяго толькі вайсковыя манеўры. Сумесныя з расійскімі ўзброенымі сіламі. Нікуды ж не падзенешся – нападпісвалі ў свой час папер. Цяпер даводзіцца выконваць абавязацельствы, узятыя паводле тых дамоваў. Што ні кажы – саюзная дзяржава. І накіроўвае ў Беларусь толькі шасцітысячны кантынгент. Нейкія тры брыгады. А каб здейсніць поўнавартасную акупацыю краіны, патрэбна тысяч трыста. Ну пастраляюць. Пагалёкаюць. Чаго тут хвалявацца?

На вялікі жаль, не ўсё так міла і бяскрыўдна. Трыста тысяч для акупацыі – гэта калі супраціўляецца краіна. А калі такая моцная пятая калона, ды яшчэ пры ўладзе, дастаткова і трох дэсантных батальёнаў. Расійскі бок наконт манеўраў тых абсалютна шчыры: “будут отрабатываться возможности перегруппировки Вооруженных Сил России на территории Белоруссии”. Якія тут каментары яшчэ патрэбны? Мала таго, дык яшчэ і падкрэсліваюць, што манеўраў такога маштабу тут ніколі не было. Мімаволі ўзнікае пытанне, а хто ж стварыў такую пагрозу краіне, што давялося тэрмінова распачынаць гэткія гульні ў вайну? Беларусь даўно заявіла пра свій нейтралітэт. Цывілізаваны свет з павагай сустрэў гэты выбар. І пры ўсім жаданні патэнцыйных ворагаў на Захадзе знайсці нікому пакуль не ўдаецца. Дык навошта тут спатрэбіліся раптам расійскія танкі?

Пытанне магло б застацца без адказу, каб не апошняя паездка правіцеля ў Сочы, па выніках якой нічога ўцямнага прэс-службы паведаміць так і не змаглі. А напярэдадні назіральнікі сцвярджалі, што будзе ў адносінах саюзнікаў вялікі пералом. І вырашаць яны там ці не ўсе лёсавызначальныя пытанні. І раптам - цішыня. Дык пра што яны там гаварылі?

А ўсё пра тое ж – пра гаротны стан нязменна-незаменнага. Зусім верагодна, што крамлёўскі гаспадар на пальцах патлумачыў, чаго той у бліжэйшы час можна чакаць на Захадзе, дома і ў Расіі. Нічога добрага. Крызіс паглыбляецца. Выбары на носе. І нават на звычайную перадвыбарчую костку для электарату сродкаў у занадта самастойнага правіцеля няма. Крэсла, да якога прыкарэў, без расійскай падтрымкі гэтым разам можна не ўтрымаць. І іншыя знайшліся аргументы. Настолькі важкія, што госцю засталося толькі публічна захапляцца мудрасцю гаспадара. І тэрмінова пагаджацца на ўсе ягоныя ўмовы.

А таму вайсковы рэйд у Беларусь - яшчэ толькі кветачкі. Але недаацэньваць і гэтую падзею нельга. Не мае значэння, колькі ўвайшло чужых салдат. Для нацыянальнай ганьбы дастаткова. Парушана табу. Перайшлі тую рысу, якую да гэтага часу парушаць не наважваўся ніхто. Цяпер яны ўжо знойдуць дарогу ў глыбіню краіны. А тым болей, падставу для новага паходу. І ні ад якога НАТА яны тут бараніць нікога не збіраюцца. Войска ўсходняга суседа рэпеціруе аднаўленне найвышэйшага кіруючага крэсла ў выпадку магчымай небяспекі для ягонага ўладальніка. І такім чынам забеспечвае заадно і перспектывы сваёй прысутнасці.

Паміж гаспадаром Крамля і начальнікам тэрыторыі, абранай для імперскай экспансіі, адбылася прымітыўная здзелка. Ніхто з іх не мае ніякіх ілюзій наконт перспектыў “братняга саюзу”. Пайшоў звычайны бартэр. Паслуга за паслугу. Ужо ўвечары дзевятага можна было пераканацца, як улада будзе забяспечваць інтарэс расійцаў.

Тутэйшыя іх паслугачы правялі ў межах абвешчаных манеўраў першы бой у цэнтры Мінска. Змаганне з тымі, хто выйшаў бараніць Айчыну. І супрацьпаставіў карнікам годнасць і адвагу. Такой звярынай расправы даўно ўжо не было. Людзей збівалі. Кідалі на зямлю. Тапталі нагамі. Збілі Віктара Івашкевіча. Зміцера Бандарэнку ўдарылі некалькі разоў па галаве. Змітру Дашкевічу выкруцілі руку. Садысты не звярталі ўвагі, што перад імі старыя ці дзяўчаты. Схапілі некалькі дзесяткаў чалавек. Зацягвалі ў аўтобусы і збівалі зноў. Дзікунскае шаленства раз’юшанай арды. Наймітам улады падалося, што яны ў той дзень перамаглі. Але поспехам ім наўрад ці варта цешыцца. Яны не першыя, хто з дапамогай чужынццаў спрабаў надоўга тут уладкавацца. І выслужыцца перад акупантамі. Вядома добра, чым усё тое скончылася.

Як бы там ні было, а расійскае войска 9 верасня нашу мяжу перайшло. Беларусь, за выключэннем жменькі герояў, таго нават не заўважыла.

Яна апантана глядзела футбол.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]