Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«І я тады вырашыў, што заўсёды буду размаўляць на беларускай мове»

13.12.2015 общество
«І я тады вырашыў, што заўсёды буду размаўляць на беларускай мове»

Гэта быў мой асабісты выклік палітыцы русіфікацыі.

У дзяцінстве я думаў, што ў гарадах жывуць адны маскалі.

Я нарадзіўся і вырас у вёсцы, дзе хадзіў у вясковую, беларускамоўную, школу. І, натуральна, размаўляў на беларускай мове, як і ўсе вяскоўцы.

І мяне вельмі здзівіла, калі я першы раз трапіў у горад, што ўсе гараджане размаўляюць па­-руску.

Я запытаўся ў мамы: а чаму гэта ў горадзе людзі размаўляюць не па­нашаму?

Яна мне адказала (не вельмі развіваючы гэтую тэму), што ў беларускіх гарадах жыве многа рускіх людзей, якія пераехалі сюды пасля вайны, бо шмат беларусаў загінула ў вайну і гарады апусцелі. І яны (рускія) уплываюць на мясцовае насельніцтва.

Паняцце «русіфікацыя» тады было крамольным і мне невядомым.

Вось жа, падумаў я, прыехалі на нашу зямлю, наводзяць свае парадкі.

Крыху пазней, ужо ў старэйшых класах, паехаўшы неяк горад, я выпадкова сустрэў там сваіх школьных дзяўчат-сябровак, таксама з вёскі.

На маё здзіўленне, яны, размаўляючы дома і ў школе па­беларуску, выехаўшы ў горад, адразу перайшлі на «гарадскую», то бок на рускую, мову.

Гэта мяне балюча ўразіла, што нехта саромеецца і цураецца роднай мовы.

І я тады вырашыў, што заўсёды буду размаўляць на беларускай мове і не саромецца, што я «дзеравенец».

Гэта быў мой асабісты выклік палітыцы русіфікацыі.

Вось такі быў мой унутраны пратэст супраць знявагі роднай мовы.

Цяпер мне 52 гады, і я стрымаў свой зарок.

Алег Карбалевіч, «Наша ніва»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]