Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Слава Корань адзначае 60 год

16.12.2015 общество
Слава Корань адзначае 60 год

Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай рок-музыкі, гітарыст, вакаліст, саўндпрадусэр, аўтар музыкі і тэкстаў, лідэр гурту Ulis адзначае cёньня 60 год.

Слава Корань нарадзіўся 16 сьнежня 1955 году ў Пскове (Расея) у беларускай сям’і вайсковага доктара. Зь пяці гадоў жыве ў Беларусі. Скончыў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «Аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня» (1978), піша tuzin.fm.

У музыцы з 1978 году. У якасьці гітарыста граў у менскіх рок-камандах «Ліфт» (1978—1982),«Студыя 7» (1982—1984), «Бонда» (1982—1988).

У 1988 годзе заснаваў гурт Ulis, у якім першапачаткова быў гітарыстам і пісаў музыку. З 1994 году ўзяў на сябе таксама ролю вакаліста і аўтара тэкстаў гурту. Выступаў таксама ў якасьці гітарыста гурту «Новае неба»(1994—1999) і праекту «Народны альбом» (з 1997).

Разам з гуртам браў удзел у першым фэстывалі «Басовішча» (1990) і быў нязьменным яго хэдлайнэрам цягам наступных 15 гадоў.

Удзельнік першага фэсту «Рок па вакацыях» (1993) ды шэрагу наступных. Браў удзел таксама ў фэстывалях «Тры колеры» (1989—1990), «Рок чыстай вады» (Менск, 1990), «Сырок» (Масква, 1990), «Музыканты сьвету дзецям Чарнобылю» (Менск, 1991), Rock Summer (Талін, 1991), Rock-mafia (Сопат, 1991), 29th Sopot Festival (1992), «Салідарныя зь Беларусьсю» (Варшава, 2006), Be Free (Украіна, 2007—2008).

Мае ўзнагароду як найлепшы гітарыст фэстывалю «Тры колеры», тры прызы фэстывалю «Басовішча» і рок-карону за «Найлепшы альбом» на «Рок-Каранацыі-1997» (у складзе праекту «Народны альбом»). Неаднаразова выходзіў на сцэну разам з зоркамі сусьветнага маштабу, такімі, як Jethro Tull і The Stranglers.

На пачатку 90-х Ulis выступіў з сэрыяй канцэртаў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі і Польшчы. Першы альбом гурту «Чужаніца» (1990) быў выдадзены вялізарным накладам на фірме «Мелодия» (Расея), другі — «Краіна белай хмары» (1991) — выйшаў таксама на кружэлках на буйным польскім лэйбле Polskie nagrania, пасьля чаго ў Варшаве быў заснаваны і доўгі час дзейнічаў фэн-клюб гурту. Дагэтуль дзейнічае фэн-клюб гурту ў Менску.

Усяго мае ў дыскаграфіі 12 альбомаў, запісаных у складзе розных калектываў. З 1989 году выступае таксама як саўндпрадусар. У гэтай якасьці запісаў шэраг культавых альбомаў беларускага року, як «LaLaLaLa», «Одзірыдзідзіна», «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» гурту N.R.M., «Мая краіна» і «Цэпэліны» гурту «Новае неба». У 2007 годзе стаў саўнпрадусарам маладой рок-каманды з Полацку Indra. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]