Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускім спевам

19.05.2016 общество
У Варшаве адбудзецца майстар-клас па беларускім спевам

Музыка Сяргей Доўгушаў заспявае песні з рэпертуару Vuraj, раскажа пра этнаэкспедыцыі і навучыць спяваць прысутную публіку.

19 траўня на заняткі „Мова Нанова” ў польскай сталіцы завітае Сяргей Доўгушаў, вядомы беларускі саліст гурта “Vuraj”, кіраўнік і арганізатар „Спеўных сходаў”. Музыка прывязе з сабой некалькі інструментаў, заспявае песні з рэпертуару Vuraj, раскажа пра этнаэкспедыцыі і навучыць спяваць прысутную публіку, паведамляе «Радыё Рацыя» .

– Калі спытваюць за мяжой: вы хто? Чуюць: мы беларусы. То просяць: праспявайце свае песні. Ніхто не ведае. І ў краіне тое ж самае. Людзі не спяваюць свае застольныя песні. Невядома што спяваюць – “Ой, мароз, мароз”, ці яшчэ штосьці такое. Задача была пастаўлена так: навучыць людзей, каб яны ведалі свае песні і каб пазнаёміліся паміж сабой. І па-другое, каб, у прынцыпе, яны аб’ядналіся. Усе беларусы настолькі разрозненыя, сабраць іх вельмі складана. Менавіта з дапамогай песні, “Спеўных сходаў” мы можам гэта зрабіць, - кажа Сяргей Доўгушаў:

Мерапрыемства адбудзецца ў „Беларускім доме” ў Варшаве, пачатак у 18.30.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]