Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову

22.05.2016 общество

Телеграм - гэта праграма для абмену паведамленнямі з акцэнтамі на хуткасць і бяспеку.

Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім свеце. Кожны зь іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае, піша nn.by.

Еўрапейскіх юзераў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска.

А сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка.

Яшчэ адна актуальная на дадзеный момант фішка — магчымасць гугліць фота не выходзячы з праграмы.

Ёсьць магчымасць рэдагаваць паведамленні на працягу двух дзён пасля іх адпраўкі.

Мноства розных каналаў папулярных блогераў, палітычных дзеячоў і СМІ.

У Тэлеграме ёсьць магчымасьць ствараць ботаў (робатаў).

Па запыце можна знайсці добрае кіно (проста ўвядзі неабходную катэгорыю), пагуляць у шыбеніцу, палюбавацца фотаграфіямі National Geographic, паслухаць музыку ці запампаваць кнігу. Бот з надвор’ем які будзе паведамляць аб надвор’і ў зручны для вас час.

Ёсьць нават робат які будзе зарабляць для вас грошы.

Тут можна маляваць свае стыкеры. Я зрабіў вось такія, з нацыянальнымі сімваламі:

І яшчэ багата-багата магчымасцяў, пра якія проста немагчыма апісаць адным постам.

І ўсё гэта на беларускай мове.

Мова ўсталёўваецца вельмі проста. Запампоўваеце файл з лакалізацыяй і адсылаеце яго самі сабе альбо сябру ў тэлеграме.

Файл можна адаслаць і з веб-версіі праграмы, што вельмі зручна. Яна аўтаматычна сінхранізуецца з мабільнымі прыладамі.

Адчыняеце на сваім мабільніку, цісніце на паведамленне, каб запампаваць файл, націскаеце на тры маленькія кропкі:

У наступным акенцы цісніце «Apply localization file»

Гэта ўсё, вы маеце месенджар на роднай мове.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]