Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Віцебску прайшлі «Барадулінкі»

28.08.2016 общество
У Віцебску прайшлі «Барадулінкі»

Свята другі год ладзіцца ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна.

«Барадулінкі» – літаратурна-музычнае свята. Яно ўжо другі год ладзіцца на пляцоўцы Арт-прасторы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кампанія «Будзьма беларусамі», сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» і Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, паведамляе «Радыё Рацыя».

На жаль, наведвальнікаў было няшмат, нягледзячы на тое, што Віцебск – горад не маленькі, ды і арганізатары пастараліся зрабіць праграму разнастайнай. Але, паводле арганізатара імпрэзы Уладзіміра Булаўскага, не так важна, колькі людзей наведае імпрэзу, больш важна ў інфармацыйным полі трымаць увагу на развіцці беларускай культуры і на памяці Рыгора Барадуліна ў тым ліку:

– У нас ёсць такі мамант нейкі, як гігантаманія, мы чамусьці думаем, што на ўсё павінна прыходзіць шмат людзей – гэта далёка не так. Хай гэта будзе 50-60 чалавек, якія натхняцца тым, што тут будзе адбывацца, чым там 200 чалавек, якія пройдуць міма і нават не заўважаць. «Барадулінкі» – гэта не такое глабальнае свята, як можна ўявіць. Мне здаецца, што такіх невялікіх мерапрыемстваў павінна быць як мага больш, і вось мы дзякуючы супольнымі намаганнямі спрабуем паказаць, што гораду гэта таксама патрэбна.

Падчас свята адбыліся заняткі «Мовы Нанова», прэзентацыя кніг і выступ пісьменнікаў Віктара Марціновіча і Віталя Рыжкова, буккросінг, кінапаказ караткаметражных фільмаў. Музычная праграма прайшла з удзелам Андруся Такінданга, гуртоў «Цень», «Ілюжан» і MARTIN S. А таксама на працягу ўсяго мерапрыемства распаўсюджвалася інфармацыя па зборы сродкаў на шыльду ў гонар Рыгора Барадуліна.

Фота: racyja.com
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]