Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца

31.08.2016 культура
Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца беларускім письменнікам з 2012 году.

Журы прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, агучыла шорт-ліст, у які ўвайшлі шэсьць кніг:

• Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. — Вільня: «Логвінаў».

• Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. — Вільня: «Логвінаў».

• Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. — Менск: «Галіяфы».

• Алесь Пашкевіч. Рух. — Менск: «Кнігазбор».

• Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня: «Логвінаў».

• Макс Шчур. Завяршыць гештальт. — Тэрнопаль: «Крок».

Лонг-ліст быў агучаны ў чэрвені, у яго ўвайшлі 13 кніг.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]