Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Дылетант» Жыгамонт зноў выпраўляецца ў падарожжы

06.09.2016 общество
«Дылетант» Жыгамонт зноў выпраўляецца ў падарожжы

Харызматычны беларускі вядучы апынуўся без падтрымкі тэлебачання і выходзіць у інтэрнэт.

«Падарожжы дылетанта» — гэта адна з самых пазнавальных перадач на беларускім тэлебачанні. Яе аўтар і вядучы Юрый Жыгамонт вандраваў па мястэчках і рабіў неверагодна цікавыя справаздачы паводле сваіх прыгод. Але не так даўно перадача перастала выходзіць на тэлеканале СТБ з-за складанай эканамічнай сітуацыі: у канала не знайшлося сродкаў, каб аплачваць выхад праграмы. Зараз «Падарожжы дылетанта» вяртаюцца, але ўжо ў інтэрнэт-фармаце.

Амаль адразу пасля таго, як стала вядома пра фінансавыя складанасці і ліквідацыю «Падарожжаў дылетанта» на тэлебачанні, Юрый Жыгамонт перажыў інфаркт: аўтар праекта паспеў зрабіць толькі пілотныя анлайн-перадачы. Пасля сур'ёзнага лячэння Юрыя каманда «Падарожжаў дылетанта» нарэшце абвясціла аб чарговым старце каларытнай праграмы, паведамляе onliner.by.

— Мы ўсцешаныя паведаміць вам, што суботнія вандроўкі па цікавых беларускіх мясцінах з Юрыем Жыгамонтам працягваюцца! Якуб Колас пісаў, што «добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш». Мы сваю выбралі. Можа, наша дарога з вашай акурат супадаюць, — распавядаецца ў звароце да гледачоў. — Праграма цалкам перайшла на сайт zhygamont.by. Новыя выпускі будуць з'яўляцца на гэтым рэсурсе штотыдзень, фармат застанецца ранейшым.

Новы эпізод пра вёску Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ўжо з першай суботы восені можна паглядзець ужо зараз.

Перадача «Падарожжы дылетанта» існуе ўжо 15 гадоў. Праграма выходзіла на тэлеканалах БТ і СТБ з 2001 года — за гэты час было створана некалькі сотняў выпускаў. А ў 2012-м аўтара і вядучага перадачы Юрыя Жыгамонта Міністэрства культуры ўзнагародзіла нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]