Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Востраў малака

06.11.2016 общество

Казачная гісторыя пра сакральны беларускі прадукт.

Чатыры сям’і ў невялікім мястэчку Друя на самай поўначы Беларусі трымаюць у сваёй хатняй гаспадарцы кароў. Увесь сезон каровы пасвяцца на вялікім востраве проста пасярод Дзвіны. Адзін бераг ракі — беларускі, а другі — ужо на тэрыторыі Латвіі і Еўрапейскага саюза.

Два разы на дзень жыхары Друі пераплываюць на чоўнах раку, каб падаіць на востраве кароў. Гэты інтымны працэс здабычы малака адбываецца там ужо некалькі стагоддзяў. Кароў пераганяюць на востраў кожную вясну, а забіраюць назад позняй восенню.

Востраў мясцовыя называюць «бернардынскі» — па левым беразе Дзвіны месціцца былы бернардынскі кляштар 17 стагоддзя. Кароў на востраве трымалі «усе часы», як кажуць мясцовыя. Вядома, што на ім існавала гаспадарка бернардынскага кляштара, пiша «Наша Нiва».

Востраў месціцца на самай мяжы Беларусі з Латвіяй — мяжа праходзіць проста па правым рукаве Дзвіны. Каб перагнаць кароў на востраў, друйскія даяры атрымліваюць спецпропускі.

Гэтыя чатыры сям’і, якія трымаюць кароў, працягваюць культываваць той побыт, які існаваў тут стагоддзямі. Даіць іх вучылі іх бацькі. Кароў трымаюць выключна для сябе. Малако, здабытае на друйскім востраве, у Мінску маглі б назваць «арганічным» ці «крафтавым» прадуктам.

Але побыт гэтых людзей непарыўна звязаны з іх стылем жыцця. Два разы на дзень яны пераплываюць Дзвіну і здабываюць «крафтавае» малако для сябе, а лішкі здаюць дзяржаве па 35 капеек за літр. Так было тут «усе часы» і гэта, імаверна, скончыцца на гэтым пакаленні друйскіх гаспадароў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]