Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гурту «Мроя» – 35

07.11.2016 культура
Гурту «Мроя» – 35

7 лістапада 1981 году адбыўся дэбютны канцэрт легендарнага гурту «Мроя».

Месцам дзеі сталася актавая зала мастацкае вучэльні імя Глебава ў Менску, дзе ў той час вучыліся ўдзельнікі ансамбля. «Мроя» ўвайшла ў гісторыю як першы выключна беларускамоўны рок-гурт, аб’ездзіла з канцэртамі ўсю Беларусь, завітвала ва Украіну, Польшчу ды Францыю, запісала 5 нумарных альбомаў, што разышліся буйнымі накладамі.

Менавіта з «Мроі» пачалася музычная біяграфія Лявона Вольскага. Зараз музыка ацэньвае той пэрыяд кар’еры вельмі самакрытычна.

– Тое, што было тады, – гэта банальны юнацкі самавыраз. Сабраліся людзі здольныя, адразу відаць, не ўмеючы граць, яны штосьці цікавага панапісвалі. Усе былі не падарункі, таму што гэта юнацтва, усе такія максімалісты, усе лічаць сябе вельмі сур’ёзнымі. Асабліва некаторыя. Не я, канешне, - цытуе Вольскага «Радыё Рацыя».

«Мроя» пакінула вялікі архіў са студыйных і канцэртовых аўдыё- і відэазапісаў, які яшчэ патрабуе адлічбоўкі і вывучэння. Правапераемнікам калектыву з’яўляецца NRM, гэты гурт пасля сыходу Лявона Вольскага застаецца ў няпэўным стане.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]