Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Кніга Ілая»: легендарны фiльм цяпер па-беларуску

28.04.2017 культура
«Кніга Ілая»: легендарны фiльм цяпер па-беларуску

28–30 красавіка адбудуцца новыя паказы «Беларускіх уікэндаў».

Гэтым разам на беларускай мове загавораць героі постапакаліптычнага баевіка «Кніга Ілая».

Сусвет, перажыўшы атамную вайну, выглядае як вялікая спаленая сонцам пустыня. Людзі да смерці б'юцца за рэчы, якія раней лічыліся смеццем. Вада – найвялікшая каштоўнасць. Большасць людзей не ўмее чытаць, цывілізацыя вярнулася да амаль прымітыўнага стану. Галоўны герой – Ілай – памятае час да вайны, калі ўсё было інакш. Ён нясе кнігу, што мае сілу выправіць усё гэта. Але гэтую сілу прагнуць здабыць і іншыя, і яны не спыняцца ні перад чым, каб завалодаць ёю…

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс.

Дзякуючы зорнаму акцёрскаму складу, вялікаму бюджэту ($80 млн) і ўнікальнай атмасферы, створанай у фільме, стужка справядліва лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў жанру постапакаліпсіс у кінематаграфіі.

Праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom ладзіць паказы гэтага фільма ў беларускай агучцы. На беларускую мову фільм агучылі: Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў.

Паказы адбудуцца 28-30 красавіка ў кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13). Пачатак сеансаў – 19:00.

Трэйлер: https://youtu.be/wEQJfaRdmIo

Больш інфармацыі на kinakong.by.

Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Пытанні па тэлефоне +375 29 5543459 (Андрэй).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]