Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

126 гадоў таму нарадзіўся аўтар гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

18.08.2017 общество
126 гадоў таму нарадзіўся аўтар гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»

Макар Краўцоў з'явіўся на сьвет 18 жніўня 1891 году на Гарадзеншыне.

18 жніўня 1891 году ў Гарадзенскім павеце нарадзіўся Макар Касьцевіч (Краўцоў), аўтар тэкста Ваяцкага маршу («Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), дзеяч Рады БНР, піша сайт radabnr.org.

Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу ў вёсцы Галавачы, Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910). Працаваў у школе.

З 1915 году — у войску, пасьля вайсковай вучэльні — на Паўночна-Заходнім фронце.

Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу (сьнежань 1917 году). Настаўнічаў у Менску (1917—1918). Выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Менскай гарадзкой думе (1918).

У 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Удзельнічаў у працы Рады БНР у Менску і Горадні (1918—1919).

Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, займаўся ў ходзе яго справамі друку, быў загадчыкам паўстанцкае друкарні ў Клецку.

У міжваенны час жыў у Заходняй Беларусі, працаваў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі (1922—1923). Пасьля жыў у Вільні, рэдагаваў часапіс «Саха» (1923). Выдаў у Вільні працу па гісторыі БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921).

З 1927 году актыўна ўдзельнічаў у працы Беларускага навуковага таварыства. Друкаваўся (з 1916 году) у пэрыёдыках «Гоман», «Звон», «Беларускае жыцьцё», «Беларускія ведамасьці», «Беларусь», «Наша думка», «Маланка», «Грамадзкі Голас», «Беларускае слова» «Сялянская ніва», «Беларуская культура», «Беларускі дзень». Карыстаўся таксама псэўданімам «Язэп Сьвятазар». Арганізоўваў у родных мясьцінах беларускія канцэрты, спэктаклі.

Арыштоўваўся ўладамі Польшчы за пракамуністычную агітацыю.

Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936—1937 гадах.

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у кастрычніку 1939 году працаваў у рэдакцыі газэты «Віленская праўда». Неўзабаве арыштаваны бальшавікамі, загінуў у зьняволеньні.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2017 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр info@moyby.com