Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Трэба пераламіць сітуацыю?

04.11.2017 общество
Трэба пераламіць сітуацыю?

Беларускi дыктатар павiнен ведаць, што грамадства супраць рэпрэсій.

Калісь Уладзімір Пракопыч на Марафоне Салідарнасці з палітвязнямі падпісаў мне сваю кніжку:"Лісты да Волі". ?Раю усім зараз яе перачытаць. Мы ў гэтыя ?жалобныя дні ўшаноўвываем памяць аб закатаваных сталіністамі людзях, праводзім імпрэзы. вечарыны памяці, канцэрты, а каты працягваюць свой шлях знішчэння, у іх чарговыя ахвяры,, сярод якіх і Паэт Уладзімір Някляеў.... Будзем заўтра і яго памяць ушаноўвываць? Страшна? Трэба аб'яднацца ўсім і адмяняць, пакуль няпозна, узаконенае беззаконне, не даказываць Д'ябл, што ты невінаваты, не пытацца даказаць суду, якога няма, што ты не зрабіў нічога дрэннага,не парушыў іх д'ябльскія законы... Трэба ладзіць розныя акцыі салідарнасці з Паэтам, трэба пераламіць сітуацыю. Калі ласка, палітыкі, аб'яднайцесь і зрабіце агульную заяву, патрабуйце вызвалення Някляева, патрабуйце адмены адміністрацыйных арыштаў і нялюдскіх штрафаў, мы падтрымаем. Можна у сацыяльных сетказ ладзіць акцыі салідарнасці, перапошчваць вершы Уладзіміра Пракопыча, чытаць іх услых , на вуліцах, дома,на працы, выкладаць відэёзапісы, паказаць ,што мы супраць гвалту, супраць прававога бязмежжа, можна пісаць лісты пратэсту, як да міжнароднай супольнасці, так і да беларускага дыктатара, каб ведаў, што грамадства незгодна з рэпрэсіямі.


Галоўнае- не маўчаць!?

Нябесны?Ойча!

?Як я ўпарта?

Рабіў усё, што мог зрабіць, Каб страціць волю! Не

здабыць, А страціць!.. Як так выйшла, Ойча?.. Са

мной?.. З усімі?.. Ты аднойчы Даў волю ўсім нам! Без

крыві!?

Праз ласку Боскую!.. «Жыві, — Сказаў Ты ёй, — у

гэтым людзе,?

Бо без цябе яго не будзе,?

Бо без цябе ён прападзе!..» Мы прападаем,

Ойча!.. Дзе?

Воля?!. Як?.. Чаму згубілі Яе мы, Ойча?.....

-Не любілі,?

Таму згубілі, — мовіў дух. — Затое кожны свой катух Займеў... Хай цесны, але з кашай?Прасянай...?З нарамі, парашай:?Паеў, паспаў… Вунь і кілім?Пасцелены…?Турма на ім?Гуляе ў волю, непрыкрыта То з гэтым цешыцца, то з тым... Народ прасеяўся праз сіта:?Пустое ўсё ва ўсім пустым. Няўтульна з воляй вам. Не сыта. А дзе вам сыта? Ля карыта. А дзе карыта? Там, дзе хлеў

Ганна Шапуцька, «Фейсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]