Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лідар Re1ikt запісаў гучнае відэа пра беларускую гісторыю

10.11.2017 общество
Лідар Re1ikt запісаў гучнае відэа пра беларускую гісторыю

Аляксандр Дземідзенка мовай музыкі паспрабаваў распавесці пра самыя значныя падзеі з гісторыі Беларусі.

Бубнач мінскага фолк-рок-гурта «Re1ikt» Аляксандр Дземідзенка адмыслова да Дня барабаншчыка выпусціў відэа, у якім мовай музыкі паспрабаваў распавесці пра самыя значныя падзеі з гісторыі Беларусі.

У кампазіцыі "Na?a Historyja" слухач праходзіць шляхам стагоддзяў ад часоў Полацкага княства да нашых дзён і ўсё гэтае падарожжа выяўляецца з дапамогай складаных рытмаў і незвычайных мелодый, пiша novychas.by.

"Трэк выйшаў такім, якімі, як мне падаецца, былі падзеі беларускай мінуўшчыны: эклектычным ды поўным кантрастаў, — распавядае музыка. — Лёгкія кавалкі раптоўна пераходзяць у інтэнсіўныя і напружаныя, змяняюць адзін аднаго нестандартныя памеры".

На думку музыкі, людзі, якія граюць на ўдарных, асабліва рок-барабаншчыкі, часта застаюцца, так бы мовіць, у ценю калег па сцэне — гітарыстаў і вакалістаў. Таму Аляксандр вырашыў зрабіць свой унёсак у разбурэнне стэрэатыпу і паспрабаваў прадэманстраваць, што на мове барабанаў можна пабудаваць разгорнуты наратыў.

"На жаль, прыхільнікаў нетрывіяльнай музыкі ў Беларусі няшмат, але я спадзяюся, што ў тым ліку і мае сціплыя намаганні паспрыяюць развіццю прагрэсіўнай сцэны, а таксама абудзяць цікаўнасць і дазволяць па-новаму зірнуць на ўдарныя інструменты, — працягвае лідар “Re1ikt”. — Нездарма ж з пракаветных часоў гук барабанаў суправаджаў жыццё людзей і часам нават меў на яго сапраўды магічны ўплыў".

У СНД Дзень барабаншчыка пачалі адзначаць у прафесійным асяродку ў 2011 годзе, калі дата 11 лістапада склалася ў камбінацыю 11.11.11, якая нагадвае барабанныя палачкі. Што тычыцца іншых рэгіёнаў, дык, прыкладам, у ЗША Нацыянальны дзень барабанаў святкуюць 15 лістапада.

"Апроч выпуску відэа, я планую адзначыць Дзень барабаншчыка выпіўшы кубак кавы з эксклюзіўным пернікам-барабанам, набуду новыя палачкі, нацягну новы пластык і пазаймаюся ў барабаннай праграме, якую мы распрацавалі ў кампаніі, дзе я працую", — рэзюмуе Аляксандр Дземідзенка.

“Re1ikt” — гурт, які cпалучае традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Апроч стандартных электрагітары, бас-гітары і бубнаў музыкі выкарыстоўваюць шмат разнастайных перкусійных інструментаў: рататомы, кахон, тамбурын, шэйкеры, трашчотку, дарбуку, джэмбэ ды іншыя. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]