Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пётр Рудкоўскі: Беларускі бізнэс становіцца ўсё больш патрыятычным

23.11.2017 общество
Пётр Рудкоўскі: Беларускі бізнэс становіцца ўсё больш патрыятычным

У нацыянальным развіцці беларусы праходзяць тыя ж этапы, што і еўрапейскія суседзі.

Ураджэнец Гродзеншчыны, філосаф і публіцыст Пётр Рудкоўскі не адзін год правёў за мяжой: магістарскую адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, у Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Акрамя Беларускага Калегіума ў Мінску выкладаў у ЕГУ ў Вільні, у шэрагу польскіх універсітэтаў, Каледжы св. Фамы Аквінскага ў Кіеве.

Пётр з’яўляецца лаўрэатам міжнародных стыпендый, а таксама лаўрэатам польскай прэміі Льва Сапегі. З 2012 па 2016 гг. выкладаў ва Універсітэце Лазарскага ў Варшаве. У траўні гэтага года яго запрасілі на пасаду акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS). Разам з сям’ёй — жонкай Рэгінай і маленькай дачкой Мірыям — ён вярнуўся з Варшавы ў Мінск.

Журналісты budzma.by спыталі ў філосафа, чаму ўсё ж такі беларусам варта пераняць у грамадзян Польшчы іх пачуццё патрыятызму:

— А што, на вашую думку, было б добра пераняць беларусам у грамадзян Польшчы?

— Патрыятызм у сэнсе нацыянальнай свядомасці, пачуцця ўласнай нацыянальнай годнасці. Можа быць, часам у іх крайнія формы патрыятызму, але дзе крайнасцяў не бывае? Любая ідэя мае крайнюю версію.

На сёння культурніцкую і эканамічную значнасць нацыянальнай тоеснасці ўсведамляе не толькі інтэлігенцыя, але і прадстаўнікі беларускага бізнесу. Прыкладам, з’яўляюцца такія кампаніі, як «Купляй сваё». Многія айчынныя бізнесоўцы разумеюць, што нацыянальная тоеснасць — натуральны хаўруснік выгадных для іх спажывецкіх пазіцый. Чым мацнейшая нацыянальная тоеснасць, тым большы эфект ад такой кампаніі, як «Купляй сваё». Вось таму нават тое, што бізнес болей пачынае ангажавацца ў нацыяльна-арыентаваныя культурна-асветніцкія праграмы — доказ важнасці вымярэнняў — нацыянальная тоеснасць, патрыятызм.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]