Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Актывiсты ушанавалi беларускiх патрыётаў у Курапатах

31.12.2017 политика
Актывiсты ушанавалi беларускiх патрыётаў у Курапатах

Акцыя завяршылася малітвай «Ойча наш» i выкананьнем гімна «Магутны Божа».

29 сьнежня ў Курапатах адбылося апошняе ў гэтым годзе сумнага юбілею вялікага тэрору 1937 года ўшанаваньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў – акцыя, якую ладзіць Рух Салідарнасьці “Разам” ужо больш за дзесяць гадоў, паведамляе грамадскi актывicт i бард Змiцер Захарэвiч.

Пачынаючы мерапрыемства на Курапацкай Гальгофе, першы старшыня Руху Вячаслаў Сіўчык у сваёй прамове яшчэ раз адзначыў, што гэтыя акцыі будуць абывацца штомесяц 29 чысла да таго часу, пакуль у беларускім календары ня зьявіцца Дзень ушанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Паэт і бард Зьміцер Захарэвіч падвёў вынікі сёлетняга змаганьня за ўшанаваньне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму і падкрэсьліў, што, нягледзячы на пэўныя посьпехі грамадзянскай супольнасьці, цяперашняя ўлада працягвае свой зьдзек над памяцьцю, сьведчаньнем чаго ёсьць меркаванае ў хуткім часе адкрыцьцё г.зв. “Бульбаш-холу” на ўскраіне Курапатаў.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Сябра Сойма Руху “Салідарнасьці “Разам”, удзельнік Грамадзкай ініцыятывы “Экспэрты ў абарону Курапатаў” Алесь Макаў распавёў пра ціск, які аказваецца на сяброў расейскага “Мэмарыялу”, а ў прыватнасьці – пра крымінальны перасьлед старшыні карэльскай філіі арганізацыі Юрыя Дзмітрыева на падставе фальшывых абвінавачваньнях.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Бард Андрэй Мельнікаў расказаў пра тое, як у Гомлі мясцовыя чыноўнікі імкнуцца зьнішчыць месца масавых расстрэлаў нявінных людзей у 1937 годзе.

Старшыня Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіда Тарасевіч, народжаная ў ГУЛАГу ў страшным 1937-м, у сваім выступе перад удзельнікамі акцыі зазначыла, што камуністычны рэжым мусіць быць асуджаны, гэтаксама як і нацысцкі.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Вячаслаў Сіўчык на прыканцы запрасіў усіх прысутных да ўдзелу ва ўшанаваньні памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня, у Гомлі.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Акцыя традыцыйна завяршылася малітвай “Ойча наш”, выкананьнем гімна “Магутны Божа”, ускладаньнем кветак і запальваннем зьнічоў.

Фото: facebook.com/zm.zacharewicz

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]