Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску памаліліся за выбітнага беларуса Барыса Кіта

04.02.2018 общество
У Менску памаліліся за выбітнага беларуса Барыса Кіта

Служба прайшла на беларускай мове.

4 лютага ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы была адпраўлена паніхіда за спачын душы вядомага беларускага дзеяча міжваеннай пары і замежжа, выбітнага навукоўца Барыса Кіта, перадае «Радыё Свабода».

Барыс Кіт памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця. Пра гэта Свабодзе паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч . Па яе словах, апошнія дні мужу было вельмі кепска, дапякалі моцныя болі. «Ён ужо не хацеў жыць», — сказала яна.

Разьвітацца і памаліцца за выбітнага беларуса сабраліся некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі, было некалькі былых навучэнцаў Наваградзкай гімназіі, дзе Кіт у свой час працаваў настаўнікам матэматыкі.

Айцец Генадзь Буцько правёў службу на беларускай мове, сьпяваў хор брацтва ў гонар сьвятых Віленскіх пакутнікаў.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе ў другой палове 1980-х ён выкупіў участак. Дата пахаваньня пакуль невядомая, выконваюцца фармальнасьці.

Барыс Кіт — беларускі асьветнік, амэрыканскі навуковец, спэцыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.

Нарадзіўся Барыс Кіт 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917-га ягоны бацька перавёз сям’ю ў вёску Агароднікі Карэліччыны. Барыс Кіт скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторыя, быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, пазьней Наваградзкай гімназіі, выкладаў матэматыку.

Перад вайной яго прызначылі акруговым інспэктарам Баранавіцкай школьнай акругі, пад ягоным кіраўніцтвам адчыніліся дзясяткі беларускіх школ у Баранавіцкім, Наваградзкім, Слонімскім, Валожынскім, Ваўкавыскім раёнах. За беларускую дзейнасьць перасьледаваўся ўладамі Польшчы, СССР, нацысцкай Нямеччыны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]