Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Харэўскі праводзіць экскурсіі ў БНР

26.02.2018 политика
Сяргей Харэўскі праводзіць экскурсіі ў БНР

Кропкі на мапах становяцца пунктамі, з якіх бяруць пачаткі лёсы нацыяў.

«Сябры, гэтым разам запрашаем на шпацыр па мясьцінах БНР у Менску з Сяргеем Харэўскім», - піша «Народная воля».

03 сакавіка а 10:00 – Менск.

Месца сустрэчы будзе ўдакладняцца дадаткова!

«Месцы, што пазначаны на мапах кропкамі, становяцца пунктамі, з якіх бяруць пачаткі лёсы нацыяў.

Менск на сумежжы ХІХ–ХХ ст. стаў пунктам нулявога адліку ў найноўшай гісторыі Беларусі й ня толькі яе.

У Менску братамі Луцкевічамі была ўтворана першая нацыянальная партыя беларусаў – Беларуская сацыялістычная грамада. Тут дзейнічала іх партыйная друкарня, а ў 1906 г. тут адбыўся ІІ з’езд БСГ. У 1917 г. тут дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам. Адна з першых публічных акцый камітэту – наладжаны 12 сакавіка 1917 г. дзень беларускага значка ў Менску. Як паведамлялі газэты, у гэты дзень на вуліцах гораду прадаваліся «значкі нацыянальных колераў Беларусі – чырвонага зь белым. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінэматографах».

24-25 мая 1917 г. у Менску адбыўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства.

25 сакавіка 1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць БНР.

Тут цудам ацалелі ўсе адрасы, тым ці іншым чынам зьвязаныя з ідэяй незалежнасьці Беларусі.

Пабачыць іх мы і выйдзем на свой шпацыр!», - піша выданне.

У былым гарадзкім тэатры – цяпер тэатар імя Янкі Купалы – пры канцы 1917 г. адбываліся пасяджэньні Ўсебеларускага з?езд.

У колішнім біскупскім палацы пры кляштары езуітаў – тады рэзыдэнцыі расейскіх губэрнатараў – у 1918 г. засядалі спачатку выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з?езду, а затым і Народны сакратарыят Беларусі. Тут была прынятая Першая ўстаўная грамата (плошча Свабоды, 7).

Ацалеў у выдатным стане й той самы будынак на вуліцы Валадарскага, 9, дзе ў залі на трэцім паверсе а восьмай раніцы 25 сакавіка была ўхваленая Трэцяя ўстаўная грамата БНР. Ён быў арандаваны ў Сялянскага пазямельнага банку ад сярэдзіны сакавіка для Народнага сакратарыяту.

Па гэтых і іншых мясьцінах БНР у Менску адбудзецца наш шпацыр 3 сакавіка.

Кошт – 15 BYN.

Сяргей Харэўскі — мастак, мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і беларускі літаратар.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]