Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гісторык Уладзімір Арлоў расказаў бабруйчанам пра 100-годдзе БНР

04.03.2018 культура
Гісторык Уладзімір Арлоў расказаў бабруйчанам пра 100-годдзе БНР

У Бабруйску прайшла сустрэча з беларускімі літаратарамі.

2 сакавіка ў Крэатыўнай прасторы «13:87» адбылася сустрэча з класікам беларускай літаратуры, гісторыкам Уладзімірам Арловым, а таксама – з вядомым перакладчыкам Ігарам Крэбсам. Дарэчы, пісьменнік ужо трэці раз за тры няпоўныя гады наведвае горад… А для Ігара Крэбса гэта была першая імпрэза ў Бабруйску. Сустрэча прайшла ў межах моўных курсаў «Мова нанова», піша «Бобруйский курьер».

Падчас сустрэчы спадар Уладзімір Арлоў прачытаў лекцыю да 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама правёў віктарыну па гістарычных фактах да гэтай падзеі.

Таксама віктарыну правёў і ягоны спадарожнік Ігар Крэбс, але – філалагічную, па рэдкіх беларускіх словах. Пераможцы кожнай з віктарын узнагароджваліся прызамі.

Кожны з гасцей прывёз з сабой новыя выданні. Уладзімір Арлоў прэзентаваў пяцікніжжа «Выбранае» (куды вайшлі выбраная гістарычная і сучасная проза, паэзія, эсэ і іншае), кнігу аповесцяў «Танцы над горадам», а таксама – гістарычную кнігу «Айчына», якую прадстаўляў ужо у Бабруйску раней, але на якую заставаліся замовы. Ігар Крэбс – поўны пераклад на беларускую мову «Барона Мюнхгаўзэна», пераклады Генрыха Гайнэ, ды іншых выдатных паэтаў. Абодва зачыталі цікавыя ўрыўкі з твораў, распавялі цікавосткі з свайго жыцця.

Пасля сустрэчы адбыліся аўтограф-сессіі кожнага з шаноўных гасцей.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]