Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«БНР: асобы і лёсы»

06.03.2018 культура
«БНР: асобы і лёсы»

Уладзімір Арлоў правядзе лекцыю, прысвечаную Беларускай Народнай Рэспублікі.

12 сакавіка ў памяшканні Арт Сядзібы адбудзецца творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым «БНР: асобы і лёсы», піша «Новы час».

Спадар Уладзімір разгледзіць абвяшчэнне незалежнасці БНР у кантэксце тысячагадовай гісторыі беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы ад Полацкага княства. Таксама разам з нашым шаноўным госцем прысутныя змогуць пагартаць старонкі новага 3-га выдання кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды», у прыватнасці, даведацца пра пакручастыя лёсы дзеячоў БНР.

Пасля сустрэчы можна будзе набыць гэтую, а таксама іншыя новыя выданніі пісьменніка, у тым ліку знакамітую кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», значна танней, чым ў кнігарнях. Адбудзецца аўторгафсесія.

Удзел у сустрэчы бясплатны, ахвяраванні вітаюцца і патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, каб усім хапіла месца.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 (ад 8 да 11 сакавіка смс) і +375-25-5458430 (viber).

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]