Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Слоніме прэзентавалi кнігу пра Кастуся Каліноўскага

06.03.2018 культура
У Слоніме прэзентавалi кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Васіль Герасімчык прэзентаваў сваю першую даследчую кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда».

У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага гісторык і краязнавец з Гародні Васіль Герасімчык прэзентаваў сваю першую даследчую кнігу “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда”, паведамляе «Радыё Рацыя».

Напачатку прэзентацыі супрацоўнікі музея пазнаёмілі прысутных з віноўнікам прэзентацыі, адзначыўшы, што Васіль Герасімчык родам з вёскі Васілевічы Слонімскага раёна. Вучыўся ў мясцовай Парэцкай школе, скончыў Гарадзенскі ўніверсітэт. Цяпер жыве ў Гародні.

Далей прэзентацыю вёў сам аўтар кнігі, які адзначыў, што кніга “створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расеі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання не толькі як на лідара і ідэолага нацыянальна-вызвольнага руху на нашых землях, але і з працэсам фарміравання яго поглядаў”.

Далей Васіль Герасімчык спыніўся на самой асобе Каліноўскага, распавёў пра яго бацькоў, сясцёр і братоў, пра іх лёс, пра тых, хто быў побач з Каліноўскім падчас паўстання. Цікава было паслухаць гісторыка і пра той час, калі Кастусь Каліноўскі наведаў Слонімскі павет, раскідваў тут “Мужыцкую праўду”. Выступоўца таксама адказаў на пытанні прысутных і пакінуў аўтографы на сваёй кнізе.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]