Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Да вы что, с дуба рухнули?»

17.03.2018 общество
«Да вы что, с дуба рухнули?»

История о чиновниках Министерства образования.

В связи с ситуацией вокруг невозможности создания белорусскоязычных групп в детских садах Виктор Малыщиц опубликовал в Facebook яркий пост.

– Прыходзіць чыноўніца Міністэрства адукацыі ў ЖЭС і гаворыць:

- Знаете, у нас уже второй день нет отопления в квартире.

- Конечно, вот напишите заявление по образцу.

- И как скоро к нам придет мастер?

- Мы будем смотреть по количеству поданных заявлений. Если наберется достаточно…

- Да вы что, с дуба рухнули? У нас в доме в пяти квартирах нет тепла! Это же невыполнение социальных стандартов!

- Пять – это мало. Вот если бы хотя бы сотня…

- Да вы $&%@^#^@! В Минске, наверное, уже в тысяче квартир такая же проблема!

- Но они же не в одном месте находятся. Нам что, ради одной-двух квартир в каждый дом сантехника отправлять?

- Это же нарушение закона, Конституции, %^$*#$&#@!!!

- Вот что, дамочка, я вам посоветую. Стоит начать с себя. Никто не мешает вам согреться самим, затем согреть своих детей…

- #&$&*#*$&*#&$*&!

- В конце концов, никто не запрещает создавать свои котельные. Есть небольшие отопительные котлы для квартир, буржуйки…

Выглядае па-ідыёцку? Але тое ж самае зусім нядаўна адказаў журналістам нехта з чыноўнікаў Міністэрства, адказваючы на пытанні пра беларускамоўную адукацыю дзетак: «Стоит начинать с себя, - посоветовали в министерстве белорусскоязычным родителям. – Никто не мешает разговаривать с ребенком по-белорусски, воспитывать его по-белорусски».

«Открывать частные детские садики у нас не запрещено», - отметили в Минобразования.

Міністэрства адукацыі крытыкавалі ва ўсе гады, але чамусьці ў апошні час яны рэальна проста прабіваюць дно. Можна было б хаця б адказаць «цяжкая фінансавая сітуацыя, будзем шукаць грошы, разумеем ваш клопат…» Але ж не, так па-хамску адказаць могуць толькі тыя, хто нядаўна раздаваў іншыя хамскія каментары.

Пачаць з сябе? Спадарства, да вас звярнуліся не аматары эльфійскага дыялекту ці фанаты ружовых аднарогаў! Мы самі даўно ўжо размаўляем па-беларуску, і дзеткі нашы таксама. Для іх гэта не нейкая дадатковая мова, вывучаная «па прыколу», а родная мова, на якой яны казалі свае першыя словы і фармулююць свае думкі.

Але чаму калі рускамоўныя лёгка могуць аддаць дзіця ў дзяржаўны садок і плаціць 50-70 рублёў, я павінен плаціць за прыватны 500, а то і ўвогуле ствараць яго сам? Чаму дзецям у школах і садках даводзіцца выслухоўваць прыдзіркі лагапедаў і настаўнікаў за цвёрдыя «ч» і «р»?

Чаму мы ў школе плацім за ўсе падручнікі, а атрымліваем не ўсе, бо частку беларускамоўных не надрукавалі? Чаму па некаторых прадметах не адшукаць контурных карт і рабочых сшыткаў па-беларуску? Чаму на арганізаваных Міністэрствам алімпіядах і конкурсах нашых дзяцей часам зневажаюць і зніжаюць ім адзнакі за мову (толькі не кажыце, што гэтага няма – бачыў рэальныя прыклады)?

І чаму калі ў Мінску яшчэ з цяжкасцю можна забяспечыць беларускамоўную адукацыю сваім дзецям, то ў рэгіёнах гэта проста немагчыма ў прынцыпе? Дык можа, дарагія чыноўнікі, гэта вам трэба пачаць з сябе і пачаць працаваць замест праядання нашых падаткаў?

У нармальных краінах пасля такіх заяваў пайшлі б адстаўкі ажно да міністра. Я не патрабую адставак – пачніце хаця б выконваць закон.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]