Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Полацку адкрываецца выстава да 100-годдзя БНР

19.03.2018 общество
У Полацку адкрываецца выстава да 100-годдзя БНР

На ёй будуць прадстаўлены выданні розных гадоў, прысвечаныя гісторыі стварэння БНР.

20 сакавіка ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстава «Краіна, падзеленая фронтам», прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя».

На ёй будуць прадстаўлены выданні розных гадоў, прысвечаныя гісторыі стварэння БНР, у тым ліку перыядычныя выданні і даследаванні беларусаў замежжа на адпаведную тэму. Прадметы, паказаныя на выставе, нагадаюць пра падзеі і лёсы, звязаныя з аднаўленнем беларускай дзяржаўнасці ў 1918 г.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]