Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гарадзенцам паказалi гісторыю Беларусi праз паштовыя маркі

03.04.2018 общество
Гарадзенцам паказалi гісторыю Беларусi праз паштовыя маркі

Беларуская філатэлія пачалася 100 год таму пасля аб’яўлення БНР.

Знакаміты збіральнік паштовых марак Лявон Карповіч паказаў гарадзенцам у Цэнтры гарадскога жыцця гісторыю Беларусі праз паштовыя маркі. На стэндах выставы больш за 600 выяваў, якія падаюць асноўныя звесткі пра Беларусь, падрабязныя факты пра гісторыю беларускіх земляў, пра выбітных асобаў, якія паходзілі і паходзяць з нашай зямлі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра гісторыю свайго збору кажа Лявон Карповіч:

– Cкладана было, таму што мала матэрыяла. Калі гаварыць пра беларускую філатэлію, то яна пачалася 100 год таму аб’яўленнем Беларускай Народнай Рэспублікі. Бо да гэтага пошты беларускай не існавала. І ніводнай маркі чыста беларускай не існавала. І нават ВКЛ, бо тады марак не існавала. Першыя маркі з’явіліся ў 1844 годзе ў Англіі. Цяжка было збіраць.

На думку гісторыка, супрацоўніка Цэнтра гарадскога жыцця Сяргея Германа, такая выстава можа быць цікавая не толькі адмыслоўцу ад філатэліі:

– Выстава Лявона Карповіча цікавая ў першую чаргу тым, што да выставы, па вялікім рахунку, не ўсведамляеш, што значаць маркі і што ў іх можа быць зашыфравана. Як з дапамогай іх паказаць тэму “Гісторыя Беларусі ў паштовых марках”. Тэма вельмі спецыфічная і вядомая вузкаму колу людзей. А тут мы спрабуем яе паказаць больш шырокаму колу гледачоў. Каб яны звярнулі ўвагу на тое, што вось такое разнастайнае адлюстраванне гісторыі Беларусі можа быць нават праз паштовыя маркі. І нават проста задумацца пра тое, што такое філатэлія, што такое маркі.

На адкрыццё выставы прыйшлі гісторыкі, краязнаўцы, якім цікава гісторыя роднай краіны. На выставе можна было пачуць не толькі цікавыя факты пра філатэлію, але і новыя гістарычныя факты.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]