Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Патрыёты з Лідчыны наведалі радзіму Пазняка і першага прэзідэнта Ізраіля

26.04.2018 культура
Патрыёты з Лідчыны наведалі радзіму Пазняка і першага прэзідэнта Ізраіля

Удзельнікі экскурсіі дакрануліся да жывой гісторыі двух краін.

Беларускія патрыёты з Лідчыны зладзілі азнаямленчую экскурсію па Івейскім і Валожынскім раёнах, перадае «Радыё Рацыя».

Яны наведалі мястэчка Суботнікі, дзе нарадзіўся Зянон Пазьняк, усклалі кветкі да магілы яго маці.

Затым завіталі ў мястэчка Вішнева, дзе мясцовая краязнаўца Тэрэса Бітэль зладзіла змястоўную экскурсію па музеі ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, разам з мясцовым пробашчам паказалі касцёл, дзе ён служыў і завіталі ў царкву, што стаіць побач.

Таксама наведалі музей прэзідэнта Ізраіля і Нобелеўскага лаўрэата Шымона Пэрэса, пабывалі на падворку, дзе стаяла хата ў якой нарадзіўся палітык. Пасля чаго адведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваныя беларускія літаратары – Пятро Бітэль і Канстанцыя Буйло.

Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі падзяліўся лідзянін, які зараз стала пражывае ў Нью-Ёрку – Аляксандар Хомчанка:

— Кожны раз, калі я прыязджаю ў Беларусь, калі ёсць такая магчымасць, я заўсёды стараюся і знаходжу час пад’ехаць на радзіму Зянона Станіслававіча ў Суботнікі, паразмаўляць з суседам, пабачыць, што там адбываецца. Для мяне гэта заўсёды вельмі важная падзея. Была вельмі цікавая паездка ў Вішнева, да спадарыні Тэрэсы Бітэль, якая на ўласныя сродкі арганізавала музей ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Я дакрануўся да гэтай гісторыі, і вялікі дзякуй усім, хто гэтую паездку арганізаваў. У сваю чаргу, госці з Лідчыны падаравалі у Вішнеўскую бібліятэку некалькі дзясяткаў кніг беларускіх аўтараў. А таксама перадалі непасрэдна ў музей ксяндза Чарняўскага апошнія выданні Зянона Пазьняка са шчырымі пажаданнямі ад аўтара.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]