Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Мікалай Статкевіч: Зацісканне свабод у краіне вядзе да знешняй акупацыі

27.06.2018 политика
Мікалай Статкевіч: Зацісканне свабод у краіне вядзе да знешняй акупацыі

Дзеля развіцця Беларусі трэба вызваліцца ад кіруючага рэжыму і яго палітыкі.

Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці, выступаючы ў Жэневе, заявіў, што беларускі рэжым не дасягнуў ніякага прагрэсу ў пытанні грамадзянскіх свабод.

Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч у каментары «Радыё Рацыя» адзначае, што дзеянні рэжыму па зацісканні свабод у краіне могуць прывесці да знешняй акупацыі Беларусі з боку Расеі:

– Унутраная акупацыя рэжымам прывяла да скасавання ўсіх свабод, у тым ліку і эканамічных. Краіна дэградуе эканамічна. Улада зрабілася свядома філіяй расейскай дзяржавы. Эканоміка – філія расейская. Войска ў маральным, выхаваўчым плане – філія расейскага войска. У інфармацыйным полі ў нас цалкам дамінуе Расея. Ніколі болей! Нам хапіла тых жудасных гадоў акупацыі. І зараз нам 20 гадоў яшчэ вось гэтай больш мяккай акупацыі ўнутранай, якая можа перайсці ў жорсткую. Хопіць! За вызваленне!

Сярод усіх аспектаў залежнасці ад Расеі, на думку Мікалая Статкевіча, няма болей ці меней важных. Усе яны маюць важнае значэнне і не дазваляюць Беларусі развівацца, ісці ўласным шляхам.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]