Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Баранавiцкiя актывісты будуць збіраць подпісы за змену савецкіх назваў у горадзе

12.08.2018 общество
Баранавiцкiя актывісты будуць збіраць подпісы за змену савецкіх назваў у горадзе

Актывісты лiчаць, што імены многіх вуліц горада не адлюстроўваюць гісторыю Баранавіч.

Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што імёны многіх вуліц горада не адлюстроўваюць гісторыю Баранавіч, увекавечваюць памяць «чужынцаў», а не тых, хто жыў і будаваў горад, паведамляе intex-press.by.

Актывісты лічаць, што кожная вуліца, кожны завулак, парк павінны насіць назвы, якія б адлюстроўвалі гіторыю горада, яго лёс. А ў назвах многіх баранавіцкіх вуліц няма нічога, звязанага не толькі з гісторыяй горада, але і нават з Беларуссю.

– Што «робіць» Роза Люксембург ва Усходнім мікрараёне? А яе зямляк Эрнст Тэльман? – разважае член ТБМ Таццяна Кісель.

Актывісты не разумеюць і таго, чаму некаторыя вуліцы да гэтага часу носяць камуністычныя назвы (напрыклад, вуліцы Кірава, Свярдлова, Куйбышава), і услаўляюць такія юбілейныя даты, як 50 год БССР, 50 год УЛКСМ.

– І не толькі вуліцы. Два паркі ў горадзе носяць назвы ў гонар гадавін СССР і УЛКСМ. Хіба гэта правільна? – разважае член ТБМ Мікола Падгайскі.

Каб прыцягнуць увагу гарадскіх улад да гэтага пытання, сябры ТБМ плануюць збіраць подпісы за перайменаванне вуліц, каб потым аднесці зварот у Баранавіцкі гарвыканкам. Пачнуць яны са збору подпісаў за пераназванне вуліцы Войкава.

– Пётр Войкаў не мае ніякага дачынення да нашага города. Мала таго, ён рэвалюцыянер, арганізатар і выканальнік забойства царскай сям’і. Чаму не назваць гэтую вуліцу ў гонар Уладзіміра Карвата – першага Героя Беларусі, летчыка, які жыў і служыў у Баранавічах? – кажа Мікола Падгайскі.

Паралельна члены ТБМ плануюць збіраць прапановы жыхароў горада аб змяненні назваў і іншых вуліц. Свае меркаванні наконт таго, як можна было б назваць вуліцы Кірава, Свярдлова, Куйбышава, Фрунзэ, Чапаева і іншыя, яны просяць дасылаць на электронную пошту [email protected].

– У баранавіцкіх вуліц амаль няма беларускага аблічча. Горад як бы ёсць, але ён чужы. Чужынцы, якія знаходзіліся ў Баранавічах, атрымліваецца, пакінулі пасля себе «памяць», а беларусы, якія тут жылі і будавалі – не. Іх імёны канулі ў лету, – кажа Мікола Падгайскі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]