Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Выклік і непадпарадкаванне»

15.09.2018 культура
«Выклік і непадпарадкаванне»

У Полацку вучылі рабіць мастацкія «бомбы».

Больш за 50 чалавек сабраліся ў Полацку ў Карціннай галерэі на лекцыю мастака-канцэптуаліста Руслана Вашкевіча і мастацтвазнаўцы Аліны Саўчанкі.

Лекцыя называлася «Выклік і непадпарадкаванне» і вучыла рабіць мастацкія «бомбы». Пасля Полацка Вашкевіч і Саўчанка наведаюць з лекцыяй Гомель, Гародню, Магілёў, Віцебск і Берасце.

Фото: racyja.com

Пра мэту гэтых сустрэчаў гаворыць для «Радыё Рацыя» Руслан Вашкевіч:

Фото: racyja.com

— У апошні час з’явілася даволі шмат праектаў, якія з незразуменнем альбо крытычна ўспрымаюцца нават мастацкім асяроддзем, нашай грамадой, тусоўкай. І гэты прамы кантакт, гэтае ручное кіраванне, у тым ліку сваімі думкамі ці сваімі матывацыямі, вельмі карысна структуруе і кантакт з гледачамі, і ўласнае дарослае абгрунтаванне таго, што робіш.

Фото: racyja.com

Лекцыя доўжылася тры гадзіны. Пасля чаго яшчэ паўгадзіны Руслан Вашкевіч і Аліна Саўчанка адказвалі на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Фото: racyja.com
Фото: racyja.com
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]