Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Леанід Свецік: Тры месяцы не атрымліваю лісты ад Міхаіла Жамчужнага

18.09.2018 политика
Леанід Свецік: Тры месяцы не атрымліваю лісты ад Міхаіла Жамчужнага

Ціск на палітвязняз боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца.

Праваабаронца Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ад апошняга няма лістоў з чэрвеня.

“Відаць, Міхаіл пастаянна знаходзіцца ў ШІЗА, а таму не мае магчымасці пісаць на волю, – кажа суразмоўца. – І гэтая сітуацыя вельмі занепакойвае, бо не кожны вытрымае такія выпрабаванні.

Як паведамляў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца. Да папярэдніх спагнанняў у дачыненні да палітвязня дадаліся наступныя: 10 сутак у штрафным ізалятары (ШІЗА) ад 31 чэрвеня; 10 сутак – ад 10 жніўня; і зноў 10 сутак – 20 жніўня.

Такім чынам, палітвязень амаль бесперапынна працягвае знаходзіцца ў ШІЗА. Гэта 35-е спагнанне, вынесенае Жамчужнаму адміністрацыяй Горацкай калоніі са жніўня 2017 года.

“Апошні раз Міхаіл мне напісаў у чэрвені, – кажа Леанід Свецік. – Кожны месяц адпраўляю яму лісты ў калонію, але адказу няма. Відаць, ён пастаянна знаходзіцца ў ШІЗА, а таму не мае магчымасці пісаць лісты сябрам на волю. І гэтая сітуацыя вельмі занепакойвае, бо не кожны вытрымае такія выпрабаванні. Жамчужнаму ўжо больш за 60 гадоў, гэта самы сапраўдны здзек над сталым чалавекам”.

Са слоў праваабаронцы, у лістах Жамчужны амаль ніколі не скардзіцца на здароўе, але гэта зусім не азначае, што яно ў яго добрае.

“Міхаіл проста не хоча паказацца слабым, а таму, напэўна, са скаргамі і не звяртаецца, – лічыць Леанід Свецік. – Але ж ён практычна не выходзіць са штрафнога ізалятара, уяўляеце, што гэта такое? Такі прэс не кожны малады чалавек вытрымае, а Міхаіл Жамчужны ўжо пенсіянер. Які тут арганізм вытрымае? І як доўга здолее трываць? Неяк у лісце Міхаіл пажартаваў, што ў адрозненні ад ШІЗа ў Памяшканні камернага тыпу ён “адпачывае на курорце”. Як кажуць: усё было б так смешна, калі б не было так сумна”.

Нагадаем, заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітвязнем.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]