Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паша, стой!

04.10.2018 политика
Паша, стой!

І гэныя марыянеткі хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну?

Паміж школкай і нашым дамком у вёсцы Пагост Аршанскага раёна, дзе ў школе пачыналі свой настаўніцкі шлях, - хлеўчык з торфам, якім у школке тапілі печы. Перад хлеўчыкам - шыкоўнае мяккае месца з тарфяной крошкі.

Як толькі ідзем на рэчку, маленькі Павел дае нырца ў гэтую крошку. падымаецца чорнаскуры, рагоча. Сварыцца немагчыма, як немагчыма і гэткія нырцы спыніць- усё роўна дасць!...Бяжыць ад нас з усіх ножак. "Паша, стой!!!"- яшчэ хутчэй. Ааа, ты так? "Бяжы. сынок, бяжы!"- тады стане...

І гэныя марыянеткі ў міліцэйскіх каптурах хочуць, каб Павел Севярынец самастойна сеў да іх у машыну? І гэныя паскуды ў суддзейскіх сутанах думаюць яго спыніць? Аёяёй! Хочаце спыніць? Я вам падкажу, як гэтага дамагчыся: Зачыніце ганебны тракцір на костках!

Паша, стой!

Таццяна Севярынец, "Фэйсбук"

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]