Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў кастрычніку

07.10.2018 общество
Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў кастрычніку

Прадстаўляем вашай увазе расклад на кастрычнік 2018 года літургіі на беларускай мове.

Krynica.info прадстаўляе вашай увазе расклад на кастрычнік 2018 года літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі.

МІНСК

Царква святой пакутніцы Таццяны

вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча

5.10 пятніца 9:00

(успамін прарока Іоны)

12.10 пятніца 9:00

(успамін свяшчэннамучаніка Іаана, архіепіскапа Рыжскага)

19.10 пятніца 9:00

(успамін апостала Фамы, свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара)

26.10 пятніца 9:00

(штопятніцу)

Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла

вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро “Няміга”

6.10 субота 7:30

(успамін свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, прасвітара Мінскай епархіі)

13.10 субота 7:30

20.10 субота 7:30

(успамін свяшчэннамучаніка Аляксія Магільніцкага, прасвітара Лельчыцкага)

27.10 субота 7:30

(штосуботу)

Царква свяціцеля Кірылы Тураўскага

вуліца Зыбіцкая, 27; ст. метро “Няміга”

19.10 пятніца 6:30

(успамін апостала Фамы, свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара)

(магчыма)

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава

21.10 нядзеля 8:30

(успамін святых айцоў VII Усяленскага Сабору)

(магчыма – за інфармацыяй можна сачыць тут: https://www.facebook.com/church.suharava/)

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Царква Сабору беларускіх святых

в. Любань Вілейскага р-на

7.10 нядзеля 9:00

(успамін прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, вызнаўцы)

28.10 нядзеля 9:00

(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

Царква у гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

г.п. Івянец Валожынскага раёна, пл. Свабоды, 3

14.10 нядзеля 9:00

(Пакроў Прасвятой Багародзіцы))

28.10 нядзеля 9:00

(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

ГРОДНА

Царква святых Барыса і Глеба

вуліца Каложа, 6

6.10 субота 9:00

(успамін свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча,

прасвітара Мінскай епархіі)

13.10 субота 9:00

20.10 субота 9:00

(успамін свяшчэннамучаніка Аляксія Магільніцкага,

прасвітара Лельчыцкага)

27.10 субота 9:00

(штосуботу)

Дамавая царква ў гонар

іконы Божай Маці «Каложскай»

вуліца Каложа, 10

7.10 нядзеля 8:20

(успамін прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага)

(кожную першую нядзелю месяца)

Царква Сабору беларускіх святых

праспект Янкі Купалы, 90

21.10 нядзеля 9:00

(верхні храм)

(успамін святых айцоў VII Усяленскага Сабору)

(кожную трэцюю нядзелю месяца)

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

(прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага)

вуліца Дамейкі, 7

28.10 нядзеля 9:00

(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

(кожная чацвёртая нядзеля месяца)

Свята-Ўладзімірская царква

(прыход свяціцеля Кірылы Тураўскага, нядзельная школа)

вуліца Перамогі, 5

28.10 нядзеля 10:00

(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?

А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Таксама ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:

Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)

Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)

Ларысы Геніюш (7 красавіка)

Максіма Багдановіча (25 мая)

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]