Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каталіцкі Касцёл Беларусі адзначае 40-годдзе абрання Папам Яна Паўла ІІ

16.10.2018 общество
Каталіцкі Касцёл Беларусі адзначае 40-годдзе абрання Папам Яна Паўла ІІ

Распачаўся Юбілейны тыдзень у гонар першага Папа-славяніна.

40 гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 г., на пасад св. Пятра быў абраны першы і адзіны ў гісторыі Касцёла Папа-славянін — кракаўскі кардынал Караль Вайтыла, які ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ, піша catholic.by.

Юбілейны тыдзень распачаўся ў нядзелю 14 кастрычніка з успаміну гістарычнай падзеі падчас св. Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Акрамя таго, на гэтым тыдні юбілейныя мерапрыемствы пройдуць у многіх іншых мясцінах Беларусі, а між іншым — у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія).

У нарачанскай парафіі св. апостала Андрэя, дзе каля касцёла роўна дзесяць гадоў таму з’явілася фігура Вялікага Папы, моцна развіты культ св. Яна Паўла ІІ.

З нагоды юбілею цяпер тут для дзяцей і моладзі праходзіць цыкл катэхэзаў пра св. Яна Паўла ІІ і праводзіцца конкурс малюнкаў «Жыць, як вучыў Вялікі Папа».

20 кастрычніка а 18-й гадзіне вернікі збяруцца ў нарачанскім парафіяльным касцёле на Ружанец з Вялікім Папам, які правядзе моладзь парафіі.

У нядзелю 21 кастрычніка ў 10.30 тут у гонар св. Яна Паўла ІІ адбудзецца канцэрт калектываў нарачанскай моладзі «Апельсін» і «Нарачанскі бамонд». А 11-й гадзіне кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі, дэкан Мядзельскі, узначаліць урачыстую св. Імшу, пасля якой вернікі ўскладуць кветкі і запаляць знічы каля помніка Вялікага Папы, а таксама ўшануюць рэліквіі св. Яна Паўла ІІ.

21 кастрычніка ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адзначаць адпустовую парафіяльную ўрачыстасць. Святочная св. Імша ў капліцы распачнецца ў 14.00, пасля чаго адбудзецца канцэрт, латарэя ў доме культуры, пачастунак.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]