Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Слоніме аб’яўлены конкурс на эскіз праекта помніка Льву Сапегу

16.10.2018 культура
У Слоніме аб’яўлены конкурс на эскіз праекта помніка Льву Сапегу

Помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага плануецца паставіць напачатку верасня 2019 года.

Слонімскі райвыканкам аб’явіў конкурс эскізных праектаў помніка былому старосту Слоніма, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). Помнік плануецца паставіць напачатку верасня 2019 года падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства, паведамляе «Радыё Рацыя».

Помнік Льву Сапегу ў Слоніме плануюць паставіць ужо шмат гадоў, але ён так і не з’явілася. Спачатку помнік Льву Сапегу абяцаў зрабіць народны мастак Беларусі Іван Міско, які родам са Слонімшчыны, але мастак і райвыканкам за шмат гадоў так і не дамовіліся ажыццявіць добрую справу. Тым больш, што Іван Міско – ганаровы грамадзянін Слоніма, мог бы і пакінуць пасля сябе нешта роднаму гораду, але ён падарункаў сваёй маленькай радзіме дарыць не пажадаў. Іван Міско ужо зрабіў эскіз будучага помніка, яго планавалі ўстанавіць у цэнтры Слоніма на Першамайскай вуліцы ў скверыку, але да канкрэтнай справы рукі так і не дайшлі.

Цяпер Слонімскі райвыканкам па-сур’ёзнаму аб’явіў конкурс эскізных праектаў помніка Льву Сапегу і ёсць надзея, што ён усё ж з’явіцца ў Слоніме ў наступным годзе. Вырашана, што помнік Льву Сапегу паставяць не ў цэнтры Слоніма, а ў парку горада над Шчарай.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2018 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]