Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Свіслачы прайшоў фэст памяці паўстанцаў 1863 года

27.10.2018 общество
У Свіслачы прайшоў фэст памяці паўстанцаў 1863 года

Актывicты ўзгадалi iмёны паўстанцаў Каліноўскага.

У гэтых мясцінах было радавое гняздо Каліноўскіх, таму грамадскія актывісты Гарадзеншчыны традыцыйна праводзяць агульнабеларускі фестываль “Дзень памяці паўстанцаў 1863 года”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

ФОта: “Радыё Рацыя”

Як паведаміў удзельнік мерапрыемства Віктар Сазонаў, прыехала некалькі дзясяткаў удзельнікаў, акцыю фатаграфавалі і здымалі на відэа шматлікія асобы ў цывільным:

– У дванаццаць гадзін усе сабраліся, людзей прыехала не шмат – некалькі дзясяткаў. Было вельмі шмат cцягоў, кожны трэці трымаў сцяг. А дванаццатай гадзіне людзі пайшлі ад касцёла на могілкі да магілы Віктара Каліноўскага, дзе Уладзімір Хільмановіч і Юрась Глебік расказалі гісторыю. Пасля гэтага праз усю Свіслач людзі са сцягамі пайшлі да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту ды будынка Свіслацкай гімназіі.

ФОта: “Радыё Рацыя”

Удзельнікі фэста наведалі магілу Віктара Каліноўскага, усклалі кветкі і паставілі знічы да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту:

– Была вельмі цікавая рэакцыя мясцовых людзей, якія з усіх бакоў здымалі гэта ўсё на мабільныя тэлефоны. Гэтая калона машын, гэтыя людзі суправаджаліся супрацоўнікамі ў цывільным, якія здымалі на відэакамеры. Адбыўся невялічкі слоўны канфлікт удзельнікаў урачыстасцяў з адным з такіх “кінарэжысёраў”, калі людзі пачалі гаварыць, што хай не перашкаджае хаця б хадзіць, не лезе ў вочы, адыдзецца і робіць сваю справу з боку.

Затым удзельнікі фэста памяці паўстанцаў Каліноўскага накіраваліся ў Якушоўку, дзе знаходзілася сядзіба сям’і Каліноўскіх, зараз стаіць памятны крыж. Сёлета адзначаецца 155-ая гадавіна з часу пачатку паўстання, лідарам якога на нашых землях быў Кастусь Каліноўскі.

ФОта: “Радыё Рацыя”
ФОта: “Радыё Рацыя”
ФОта: “Радыё Рацыя”
ФОта: “Радыё Рацыя”
ФОта: “Радыё Рацыя”
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]