Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Google прадставіў топ-запыты 2018 года ў Беларусі

Google прадставіў топ-запыты 2018 года ў Беларусі

Google традыцыйна назваў рэйтынг самых папулярных запытаў байнэта за 2018 год. Кампанія прааналізавала мільёны пошукавых запытаў і высветліла, што шукалі беларусы ў Google ў гэтым годзе.

Самым папулярным запытам года ў Google Беларусь стаў 21-ы чэмпіянат свету па футболе. Дзявятую пазіцыю рэйтынгу ганарова заняў чэмпіянат свету па хакеі. Цікавасць у беларусаў таксама выклікалі ТБ-шоў: шосты сезон «Холостяка» і «Замуж за Бузову». 10-ку самых папулярных запытаў традыцыйна разбавілі серыялы: трэці сезон «Мажора», «Полицейский с Рублевки», а таксама другі сезон серыяла «Ивановы Ивановы».

У катэгорыі «Персона» беларусы часцей за ўсё цікавіліся знакамітасцямі, якія пайшлі з жыцця ў гэтым годзе: Сцівенам Хокінгам, рэперам XXXTentacion, Іосіфам Кабзонам і Алегам Табаковым. Беларускіх карыстальнікаў Google таксама прывабілі гісторыі, звязаныя з Настай Рыбкай, легендай рок-музыкі Фрэдзі Мерк’юры і Прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч.

Самым топавым фільмам па запытах беларусаў у 2018 годзе стаў біяграфічны фільм «Богемная рапсодия» пра брытанскі рок-гурт «Queen». Другая па папулярнасці – спартыўная драма «Движение вверх». Трэцяе месца займае фантастычны фільм «Веном».

Лідарамі ў катэгорыі «Серыял» сталі «Мажор», «Полицейский с Рублевки» і «Ивановы Ивановы». У топ-3 у катэгорыі «ТБ-шоў года» ў Беларусі ўвайшлі: «Еўрабачанне 2018», шосты сезон шоў «Холостяк» і «Замуж за Бузову».

У 2018 годзе беларусаў больш за ўсё цікавіла набыццё аўтамабіля, веласіпеда і кватэры. Адметна, што ў топ-10 увайшлі такія запыты, як «участок под Минском», а таксама «Белжд билет». Традыцыйна беларускія карыстальнікі цікавяцца набыццём айфона. У гэтым годзе ў спісе жаданняў у беларусаў айфон 7.

Цалкам спіс самых папулярных запытаў Google 2018 года ў Беларусі выглядае так:

Самыя папулярныя запыты:

ЧМ 2018 Мажор 3 Полицейский с Рублёвки 3 сезон Евровидение 2018 Олимпиада 2018 Холостяк 6 сезон Кемерово Замуж за Бузову ЧМ по хоккею 2018 Ивановы Ивановы 2 сезон

Персона года:

Стивен Хокинг Xxxtentacion Иосиф Кобзон Олег Табаков Фредди Меркьюри Настя Рыбка Меган Маркл Стэн Ли Арина Соболенко Президент Хорватии/Колинда Грабар-Китарович

Фільм года:

Богемная рапсодия Движение вверх Веном Дэдпул 2 50 оттенков свободы Монстры на каникулах 3 Мстители: Война бесконечности Суперсемейка 2 Фантастические твари: Преступления Гриндельвальда Три богатыря и принцесса Египта

Серыял года:

Мажор 3 Полицейский с Рублёвки 3 сезон Ивановы Ивановы 2 сезон Молодежка 5 сезон Домашний арест Ольга 3 сезон Остров 2 сезон Гранд Лион Улица Света с того света

ТБ-шоў года:

Евровидение 2018 Холостяк 6 сезон Замуж за Бузову Песни на ТНТ Битва экстрасенсов 19 сезон Оскар 2018 Славянский базар 2018 Звезды под гипнозом Пацанки 3 Танцы на ТНТ 5 сезон

Пакупка года:

Авто Квартира Велосипед Мотоцикл Зимняя резина Айфон 7 Дача под Минском Бассейн Участок под Минском Белжд билет

Такім быў 2018 год вачамі беларускіх карыстальнікаў пошукавай сістэмы Google.

Пра Alphabet Inc.

Лары Пэйдж і Сяргей Брын заснавалі кампанію Google ў верасні 1998 года. Сёння ў кампаніі працуе па ўсім свеце больш за 50 000 супрацоўнікаў, і Google прапануе шырокі спектр прадуктаў і платформаў, такіх як Пошук, Карты, AdWords, Gmail, Android, Chrome і YouTube. У кастрычніку 2015 кампанія Google ўвайшла ў склад холдынгавай кампаніі Alphabet. Больш падрабязную інфармацыю пра місію Alphabet можна атрымаць тут.

 
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]