Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Пачынаецца набор у беларускія класы ў Беластоку

05.03.2019 общество
Пачынаецца набор у беларускія класы ў Беластоку

Беларускую мову ў Беластоку можна вывучаць у дзвюх школах.

Надышоў час запісваць дзяцей у пачатковыя школы. Беларускую мову ў Беластоку можна вывучаць у дзвюх школах: праваслаўнай непублічнай школе імя Кірылы і Мефодыя і ў пачатковай школе №4. Пры школе №4 дзейнічае аб’яднанне АБ-БА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Акрамя заняткаў уласна беларускай мовы, дзеці маюць магчымасць развіваць свае здольнасці ў розных гуртках, паведамляе "Радыё Рацыя".

– Вельмі люблю гуляць у тэатр, гэта вельмі файная забава.

– Я хаджу ў тэатральны гурток і на танцы.

– Я хаджу ў гурток песні, бо мне вельмі падабаецца спяваць. Мы спяваем, ездзім на розныя конкурсы. Таксама ў нас ёсць летнік, на які дзеці вельмі любяць хадзіць. Вельмі добра гуляем, і на беларускай мове таксама.

– Мы можам рабіць тое, што проста любім, - распавядаюць вучаніцы гэтай школы.

5 сакавіка ў 16.30 у школе – Дзень адчыненых дзвярэй. Усе зацікаўленыя наборам у класы з вывучэннем беларускай мовы могуць звяртацца ў пачатковую школу №4 у Беластоку або пісаць на сайт аб’яднання АБ-БА.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]