Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Вільні ўзгадалi выбiтнага беларуса Францішка Аляхновіча

09.03.2019 культура
У Вільні ўзгадалi выбiтнага беларуса Францішка Аляхновіча

Сёння - Дзень нараджэння беларускага драматурга і літаратара.

9 сакавіка ў Вільні на могілках Росы дэлегацыя з 17-ці сябраў і прыхільнікаў Руха Салідарнасці "Разам" правяла традыцыйную акцыю ўшанавання памяці выбітнага беларускага драматурга і літаратара, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага тэатра, палітвязня царскага і савецкага рэжымаў, Францішка Аляхновіча. Ён быў забіты ў Вільні 75 гадоў таму – 3 сакавіка 1944 года, паведамляе "Радыё Рацыя".

Ля сімвалічнай магілы з часовым помнікам выступілі: лідар Руха Салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, каардынатар па міжнародных справах Ігар Лялькоў, актывісты Руха Андрэй Мельнікаў і Алена Скам’янава. Беларусаў шчыра вітаў вядомы літоўскі грамадскі дзеяч Стасіс Каўшыніс. Вяла акцыю сустаршыня Руха Алена Талстая.

9-га сакавіка – важная для Беларусі дата, бо ў гэты дзень 100 год таму была прынятая ІІ Устаўная грамата БНР. На 9-е сакавіка прыходзіцца і дзень народзінаў паэта-прарока Украіны Тараса Шаўчэнкі.

"Вырвацца з "кіпцюроў ГПУ" – агульная задача і для беларусаў, і для ўкраінцаў, і для ўсіх народаў Міжмор’я, таму асаблівая павага і пашана Францішку Аляхновічу, які першым дэтальна апісаў дзейнасць антылюдскай маскоўскай спецслужбы," – адзначыў у сваёй прамове Вячаслаў Сіўчык.

Па традыцыі, каля магілы прагучала малітва, якую прачытаў іераманах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы а. Вікенцій.

Завяршылася акцыя ўшанавання нацыянальным гімнам "Магутны Божа", воклічам "Жыве Беларусь", ускладаннем кветак і запальванне знічак.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]