Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гумавы Менск

16.03.2019 общество
Гумавы Менск

З такім жа поспехам, як гарады-спадарожнікі, чыноўнікі могуць паспрабаваць развіваць горад на Месяцы.

Панаехалі тут. Нечага ўсім у сталіцу ехаць. Заставайцеся ў сваіх аграгарадках. Самы «галоўны мянчук» заявіў, што 20% насельніцтва і так жыве ў сталіцы, далей ужо нельга. А таму будаўніцтва тут будуць па-троху спыняць. «Менск – не гумавы,» – падкрэсліў «самы галоўны сталічны жыхар». І чарговы раз сказаў, каб акцэнт рабілі на развіцці гарадоў-спадарожнікаў. З такім жа поспехам можна спрабаваць развіваць горад на Месяцы: колькі не ўкідвай грошай, а без кіслароду там жыць будзе немагчыма.

Вось ужо які год збіраюцца развіваць гарады-спадарожнікі Менска. Усё развіваюць, развіваюць, а яны ўсё ніяк не развіваюцца. І людзі ўсё едуць і едуць у Менск. Яно зразумела: калі ў гарадах-спадарожніках няма адпаведнай інфраструктуры, няма работы, то людзі там наўрад ці застануцца. Вось які сэнс перазджаць у горад-спадаржнік, калі адтуль давядзецца ездзіць на працу ў Менск. І грошай на такое шчасце пойдзе нямала. А калі дадаць сюды адсутнасць у раённых цэнтрах нармальнай медыцыны, то становіцца зразумелым, чаму ў гарады-спадарожнікі масава не едуць беларусы. Калі ў раённым цэнтры пытанне стаіць, дзе палячыць зубы так, каб потым застацца з зубамі, то пытанне пераезду ў горад-спадарожнік адпадае само па сабе. А ўвогуле няхай пакажуць прыклад першымі і пераселяць якую-небудзь «палату прадстаўнікоў» у Дзяржынск. Няхай «дэпутаты» яго і развіваюць.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]