Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Сяргей Пятрухін: Хацелася б, каб мае дзеці жылі ў краіне, дзе паважаецца Канстытуцыя

21.03.2019 политика
Сяргей Пятрухін: Хацелася б, каб мае дзеці жылі ў краіне, дзе паважаецца Канстытуцыя

У Менску ўручылі Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека сайту «Хартыя’97».

У Менску ўручана чарговая Нацыянальная прэмія сайту “Хартыя’97” за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча. Сёлета яе лаўрэатамі сталі блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, Святлана Коржыч – маці забітага салдата Аляксандра Коржыча, актывіст, абаронца Курапатаў Леанід Кулакоў.

Гаворыць “Радыё Рацыя” берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін:

– Для мяне гэта нечакана і вельмі прыемна. Мне хацелася б, каб мае дзеці жылі ў краіне, дзе паважаецца Канстытуцыя, дзе людзі ўсміхаюцца і нічога не баяцца. І дзе, самае галоўнае, выконваецца заканадаўства.

- Паказальна, што ў такім ціхім ранней горадзе, як Берасце, сотні людзей выходзяць на плошчу, і не баяцца.

- Гэтыя людзі, якія з’явіліся ініцыятарамі пратэсту, казалі, што гэта не палітыка, мы проста хочам дыхаць свежым паветрам. Аднак даволі хутка яны зразумелі, што ў нашай краіне – усё палітыка. І ўбачылі насамрэч, што такое ўлада, як яна ставіцца да людзей. Калі 40 тысяч подпісаў сабрана і іх адпіхваюць. Калі яны бачаць, як затрымліваюць людзей проста за тое, што яны хочуць жыць бяспечна, дыхаць свежым паветрам. І шмат людзей, дзякуючы гэтаму, пераканалася ў беларускай рэчаіснасці. І зараз у Берасці існуе такая суполка разумных людзей, якія, калі скончыцца барацьба з заводам, то яны ўжо не змогуць спыніцца і далей будуць працаваць для грамадства.

Па словах аднаго з лаўрэатаў, грамадскага актывіста і блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава, які асвятляе праблемы будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, прэмія з’яўляецца не толькі адзнакай за працу, але і рэальнай падтрымкай ў барацьбе за правы грамадзян:

– Тое, што ідуць рэпрэсіі, тое, што на мяне зараз заведзена крымінальная справа, з’яўляецца паказчыкам, што мы ўсё робім правільна. Увесь час на нас ідзе ціск, псіхалагічна гэта цяжка, але да ўсяго прывыкаеш. І калі ідзе толькі ціск і рэпрэсіі, чалавеку вельмі лёгка зламацца. А прэмія дае такую падтрымку, – маральную, інфармацыйную, каб не зламацца, не апусціць рукі.

А самая лепшая ўзнагарода будзе, калі ў Беларусі ўсталюецца такая ўлада і такія адносіны ў грамадстве, што не трэба будзе ахвяраваць сабой, сваім здароўем і воляй, каб абараніць справядлівасць, правы і свабоды людзей, а гэта будзе справай закону, – сказаў абаронца Курапатаў Леанід Кулакоў.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]