Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Беларусы прайшліся шэсцем па Варшаве

23.03.2019 политика
Беларусы прайшліся шэсцем па Варшаве

Сёння ў Варшаве ладзілася традыцыйная імпрэза з нагоды абвешчання незалежнасці БНР.

Незалежнасць і свабода – тыя каштоўнасці, якія яднаюць беларусаў з усяго свету. У тым ліку, вядома, і ў Польшчы. Сёння ў Варшаве ладзілася традыцыйная імпрэза з нагоды абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася з мітынгу каля помніку Тадэвушу Касцюшку – герою паўстання 1794-га года. Пасля гэтага ўдзельнікі імпрэзы – а іх сабралася больш за 100 асобаў – рушылі шэсцем праз цэнтр Варшавы да помніку Адаму Міцкевічу, паведамляе «Белсат».

Падобныя імпрэзы ладзяцца з 2012-га году.

«Адчуваецца еднасць беларускага народу, і таксама шмат знаёмых твараў з мінулага года і з Беларусі», – кажуць удзельнікі акцыі кажуць.

Гісторык Ігар Мельнікаў, які ўзяў удзел у святкаванні, павіншаваў прысутных і падзяліўся сваім рэцэптам стаць сапраўднымі беларусамі:

«Жадаю беларусам, каб яны больш глыбока даследавалі ўласную гісторыю, каб яны звярталіся да сваіх гістарычных ведаў, каб размаўлялі са сваймі старымі, якія яшчэ жывуць, каб шанавалі сваю гістарычную спадчыну. Толькі так мы можам прайсці свой шлях да беларушчыны і канчаткова стаць не нейкімі «тутэйшымі», а сапраўднымі беларусамі».

«Я жадаю беларусам не толькі на Дзень Волі, але на ўвесь час, заставацца вольнымі, нягледзячы на тую сітуацыю, якая ў нас усё яшчэ цягнецца. Таму галоўнае, каб нашае першароднае жаданне быць вольнымі жыло ў нашых сэрцах», – кажа студэнтка з Беларусі Юлія.

Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»
Фота – ВП/«Белсат»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]