Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гісторыка Алеся Краўцэвіча ўзнагародзілі медалём да стагоддзя БНР

28.03.2019 политика
Гісторыка Алеся Краўцэвіча ўзнагародзілі медалём да стагоддзя БНР

Алесь Краўцэвіч лічыць гэтую ўзнагароду вельмі важкай ў сваім жыцці.

Больш за 100 вядомых беларускіх палітыкаў, навукоўцаў узнагародзілі медалём да стагоддзя БНР. Гісторык і аўтар Беларускага “Радыё Рацыя” Алесь Краўцэвіч лічыць гэтую ўзнагароду вельмі важкай ў сваім жыцці.

– Гэта вельмі важная ўзнагарода, таму што гэтая ўзнагарода за дзейнасць, я ганаруся, у шэрагу такіх гісторыкаў, як Захар Шыбека, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч. І мяне гэтым медалём узнагародзілі. Гэта значыць, што заўважана мая праца. Я не дачакаўся ніякай узнагароды ад дзяржавы і не спадзяюся. Хіба ад дзяржавы і не прыняў бы ніякай узнагароды. Але ад ураду БНР, ад старшыні Рады БНР – гэта адказнасць і гонар.

На думку гісторыка, гэты медаль – вынік яго навуковай працы.

– Сапраўды як падвядзенне вынікаў. Як раз у мінулым годзе, калі была гадавіна БНР, мне 60 гадоў споўнілася. Гэта ганаровая і вельмі прыемная ўзнагарода.

- Якія ўзнагароды ўвогуле варта прымаць гісторыку, прафесару і чалавеку, які мае гістарычныя веды?

– Любыя узнагароды варта прымаць ад вартых людзей. Але ад дыктатара, які вядзе антыбеларускую дзейнасць, узнагору прымаць не варта.

Гэты медаль уручаецца:

– асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі;

– выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа;

– замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Нагадаем, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна таксама была ўзнагароджаная медалём БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]