Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дашкевіч напісаў скаргу ў пракуратару на акт дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах

08.04.2019 политика
Дашкевіч напісаў скаргу ў пракуратару на акт дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах

Актывіст дабіваецца крымінальнай справы супраць тых, хто зносіў крыжы.

У сувязі са зносам 70 крыжоў у Курапатах Зьміцер Дашкевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Дашкевіч піша, што «4 красавіка 2019 года ва ўрочышчы Курапаты быў учынены акт дзяржаўнага вандалізму». Гэтыя крыжы цягам мінулага году Дашкевіч ставіў разам са сваімі сябрамі.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

У набажэнстве ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек. Мікалай Статкевіч быў затрыманы перад пачаткам набажэнства.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]