Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў забарону пікету ў Слуцку

05.05.2019 политика
Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў забарону пікету ў Слуцку

Камітэт ААН прызнаў парушэньнем правоў чалавека дзеяньні ўладаў Беларусi.

Сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч атрымаў ад Камітэта ААН па правах чалавека рашэньне па сваёй скарзе. Камітэт ААН прызнаў парушэньнем правоў чалавека дзеяньні ўладаў Беларусі па забароне пікету, які арганізоўваў спадар Амяльковіч у 2011 годзе ў Слуцку, паведамляе narodny.org.

Рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека датаванае 29 сакавіка 2019 года і датычыць падзеяў, якія адбываліся ў Беларусі у час пасьля брутальнага разгону грамадзкіх пратэстаў у сьнежні 2010 года пасьля выбараў. Тады па краіне паркацілася хвалая арыштаў, ператрусаў, узмацніўся ўціск на палітычных апанэнтаў улады. Дзесяткі людзей былі кінутыя за краты па крымінальных абвінавачаньнях у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

У лютым 2011 года сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч падаў у Слуцкі выканкам заяву на правядзеньне масавага мерапрыемства з мэтай падтрымкі палітычных зьняволеных у Беларусі. Аднак, мясцовыя ўлады забаранілі акцыю, заявіўшы, што “палітычных зьняволеных у Беларусі няма“. Гэтая забарона была абскарджаная ў суд, але судовыя інстанцыі не наважыліся аспрэчыць дзеяньні выканаўчай ўлады.

Паводле рашэньня Камітэту ААН па парвах чалавека, гэтымі дзеяньнямі ўлады Беларусі парушылі права на свабоду слова і на свабоду сходаў у дачыненьні да Віталя Амяльковіча, якія гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Да такой высновы міжнародныя эксперты прыйшлі з тых меркаваньняў, што адзнай падставай для забароны заяўленага сп. Амяльковічам схода была нязгода ўладаў з канстатацыяй наяўнасьці у Беларусі палітычных зьняволеных, што не можа з’яўляцца абгрунтаванай і дастатковай прычынай для забароны схода.

Камітэт таксама адзначае сыстэмнасьць такога кшталту парушэньняў, праводзячы паралелі паміж гэтай справай і шэрагам іншых скаргаў беларускіх грамадзянаў, якія зьвярталіся ў Камітэт ААН па правах чалавека раней па фактах парушэньня свабоды сходаў і свабоды распаўсюду меркаваньняў.

Камітэт ААН па правах чалавека пастанавіў, што ўлады Беларусі павінныя згодна са сваімі абавязальніцтвамі па пункце а) часткі 3 артыкула 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах прыняць захады па аднаўленьні парушанага права ў дачыненьні да спадара Амяльковіча, у тым ліку выплаціўшы пацярпеламу ад парушэньня правоў чалавека адэкватную кампэнсацыю. Дзяржава таксама павінная прыняць захады па прадухіленьні падобных парушэньняў у будучыні – і ў гэтай частцы Камітэт ААН асобна падкрэслівае неабходнасьць зьмяненьня нарматыўнага рэгуляваньня рэалізацыі свабоды сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у Беларусі.

Як адзначае Віталь Амяльковіч, гэтае рашэньне ёсьць першым выпадкам для слуцкага рэгіёну, калі дзеяньні мясцовых уладаў прызнаныя парушэньнем правоў чалавека на ўзроўні ААН. У бліжэйшы час грамадзкі актывіст плянуе падаць новы зварот у Камітэт ААН па правах чалавека ўжо па падзеях сакавіка 2017-га году, калі сп. Амяльковіч быў затрыманы і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за заклікі ў сацыяльнай сетцы да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве да Дня Волі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Камітэт ААН ужо прыняў рашэньне па факце нападу на офіс Партыі БНФ у Берасьці, калі падчас сходу ў памяшканне ўварваліся міліцыянты і затрымалі 28 чалавек. У 2018 годзе у Камітэт ААН па правах чалавека была пададзеная і іншая скарга, датычная парушэньня свабоды сходаў у Беларусі: актывіст БНФ з Баранавічаў Мікола Чарнавус накіраваў паведамленьне пра адміністатыўны перасьлед падачас акцыяў пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэту №3 у 2017 годзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]