Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Змітра Бекалюка будуць судзіць 15 траўня

09.05.2019 политика
Змітра Бекалюка будуць судзіць 15 траўня

Пасяджэнне будзе мець адкрыты фармат, таму ўсе жадаючыя могуць падтрымаць актывіста.

Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — такое абвінавачанне прад’яўлена аднаму з праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці Змітру Бекалюку. Разгляд справы прызначаны на 15 траўня ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця.

Пра гэта паведаміў racyja.com праваабаронца Раман Кісляк. Пасяджэнне будзе мець адкрыты фармат, таму ўсе жадаючыя могуць падтрымаць актывіста, адзначыў ён:

– У суд у прынцыпе можна прыходзіць – гэта адкрытая пляцоўка, дзе можна прысутнічаць і даведацца. Адзінае, што неабходна, гэта трэба браць пашпарт. На жаль, калі людзей шмат, часамі шмат супрацоўнікаў міліцыі ў залю заходзіць, то не ўсе змяшчаюцца. Тым не менш у большасці выпадкаў можна патрапіць на працэс і паназіраць, як адбываецца працэс.

Паводле Рамана Кісляка, апошнія судовыя працэсы ў Берасці па акумулятарнаму заводу фактычна дэманструюць адмову ў правасуддзі.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]