Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Станіслаў Шушкевіч: «Рэферэндум» быў здзекам над здаровым сэнсам і дэмакратыяй

14.05.2019 политика
Станіслаў Шушкевіч: «Рэферэндум» быў здзекам над здаровым сэнсам і дэмакратыяй

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў, ці можна было пазбегнуць правядзення «рэферэндума» 14 мая 1995 года.

Роўна 24 гады таму па ініцыятыве беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі быў праведзены рэферэндум, на які вынеслі чатыры пытанні. Менавіта па выніках рэферэндума замест бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» вярнулі старую савецкую сімволіку, пiша «Радыё Рацыя».

- «Рэферэндум» нельга было дапускаць ні ў якім разе, але ўсё пачалося значна раней. І да таго, што склалася такая сітуацыя, прыклаў сваю руку і тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб. Калі галасавалі па Канстытуцыі, першыя 101 артыкул прымалі пад маім старшынствам, а пасля ўжо 35 артыкулаў прынялі адным галасавннем. Асноўны закон ніколі не прымаецца у аўральным парадку!

Натуральна, у такіх умовах можна было знайсці любыя пралазы, у тым ліку, і па «рэферэндуму». Што і было зроблена тымі, хто імкнуўся да ўлады, а не да таго, каб Беларусь была квітнеючай еўрапейскай краінай. Яны знайшлі заканадаўчую дзірку, у якую можна было ўпіхнуць усё што хочаш. А сам «рэферэндум» – гэта здзек над здаровым сэнсам і дэмакратыяй. У час вялікіх перамен рэферэндумы не праводзяцца, а калі гэта і робіцца, то галасавнне ідзе па адным пытанні.

- А як вы паставіліся да таго, што пасля «рэферэндума» краіна вярнулася да старой сімволікі?

- Як жа яны маглі пакінуць нацыянальную сімволіку, калі за гэта выступала Партыя БНФ, выступалі вольныя людзі, якія марылі жыць у незалежнай дэмакратычнай кріане? Улада ніякім чынам не падтрымлівала беларускасць, і ўся далейшая дзейнасць пацвярджала гэта. Але адно мяне цешыць сёння – калі-небудзь мы ўсё-такі вернем нашы нацыянальныя сімвалы. Веру ў гэта.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]