Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

25 сакавіка - афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі ў Таронта

26.05.2019 политика
25 сакавіка - афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі ў Таронта

Ужо шмат гадоў мэрыя Таронта ўздымае 25 сакавіка бел-чырвона-белы сьцяг перад гарадзкой ратушай.

У 1970 годзе мэр Таронта Вільям Дэнісан (William Dennison) выдаў афіцыйную праклямацыю, якая абвяшчала 25 сакавіка “Беларускім днём незалежнасьці” ў горадзе ў знак павагі да беларускае дыяспары ў Канадзе і ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю, піша сайт radabnr.org.

25 сакавіка 1970 года і на працягу многіх наступных гадоў мэрыя Таронта ўздымала на Дзень незалежнасьці Беларускай Народный Рэспублікі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг перад гарадзкой ратушай.

***

Горад Таронта — публічная абвяшчэньне

«Беларускі дзень незалежнасьці»

Серада, 25 сакавіка 1970 г.

Горад Таронта атрымаў зварот ад Беларускага канадзкага каардынацыйнага камітэту з просьбай абвесьціць сераду, 25 сакавіка, “Беларускім днём незалежнасьці”.

У гэты дзень адзначаецца 52-я гадавіна незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, якая існавала кароткі час, пасьля чаго яе ўрад быў зрынуты і выціснуты ў эміграцыю. Беларусы, якія сталі карыснымі і дастойнымі грамадзянамі Канады, працягваюць імкнуцца, спадзявацца і маліцца за тое, каб справядлівасьць і свабода былі адноўленыя на іхнай радзіме.

Горад Таронта з радасьцю абвяшчае сераду, 25 сакавіка 1970 года, “Днём беларускае незалежнасьці” ў знак павагі да сьвяткаваньняў, якія адбудуцца ў гэты дзень, і дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да беларускае барацьбы за свабоду.

(Падпісана) Мэр

Mayor’s Office, City Hall, Toronto

March 24, 1970

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]