Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Станіслаў Шушкевіч: У Беларусі выдаць маю кнігу практычна немагчыма

31.05.2019 политика
Станіслаў Шушкевіч: У Беларусі выдаць маю кнігу практычна немагчыма

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў пра прэзентацыю сваёй кнігі пра развал Саюза, якая адбудзецца ў Менску 8 чэрвеня.

- Гэта фактычна новы варыянт кнігі, першапачатковы варыянт якой выдаваўся ў Маскве, Таліне, Варшаве і Вільні. Кніга пабудавана такім чынам, што там змешчаны маленькія апавяданні, але ўсе з майго жыцця. І яны вельмі павучальныя.

У кнізе шмат фотаздымкаў і ідэй, я зрабіў да іх каментар. Мне падаецца, што ў такім варыянце яе даволі цікава чытаць, бо прыгод і падарожжаў у маім жыцці было шмат.

Галоўныя ж тэмы кнігі: чаму распаўся Савецкі Саюз? Чаму не знайшлі іншы варыянт? Хто ў гэтым вінаваты?

- Дзе можна набыць кнігу?

Станіслаў Шушкевіч: Гэта для мяне адно з самых складаных пытанняў. Але на прэзентацыі кнігу можна будзе купіць дакладна. Яна выдадзена ў замежжы, у Беларусі выдаць кнігу практычна немагчыма, бо гэта вялікая рызыка для выдаўца.

Наклад кнігі – тысяча экзэмпляраў, а вось, калі надрукавалі першы раз, то быў 2 тысячы. І кніга разыйшлася ў Маскве за два дні.

А ў Беларусі адзін чалавек, які займаецца кнігагандлем мне шчыра сказаў: «Калі я буду прадаваць вашу кнігу, то гэта будзе апошняе, што я прадам», - цытуе Станiслава Шушкевiча «Радыё Рацыя».

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]